kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2011-09-01 01:34 am
Entry tags:

Педагагічная паэма.Opus #2.

Ноч напярэдадні дня ведаў. Ад раніцы паўсюль пабягуць што дурныя дзеці з кветкамі і здаровыя лбы з перагарным водарам папярэдніх праводзінаў лета ў чаканні замочвання пачатку навучальнага года.

Мне, на шчасце, даўно ўжо не сняцца жахі са сцэнамі іспытаў (як з боку вучнёўскага, так і з боку выкладчыцкага), дый ад апошніх прыгодаў у сферы адукацыі ўжо павыходзілі ўсе тэрміны крымінальнай даўніны, таму сёння я раблю свой сціплы ўнёсак у свята дня ведаў - выкладаю даўно анансаванае заканчэнне гісторыі маёй вандроўкі ў настаўніцтва.

P.S. Тэзісы ў свой час пісаліся "з аркуша" і расейскаю моваю. Падправіць сяк-так стылістыку я яшчэ здужыў (хоць можна было паляпшаць і паляпшаць), а аўтарызаваным перакладам займацца ўжо часу знайсці не планаваў, бо інакш усё гэта зацягнулася б яшчэ на бясконцасць. Хіба што вернуся да тэмы, калі [livejournal.com profile] ales_mazanik запрапануе мне надрукавацца асобным выданнем (і на гэты раз усё ж папярэдне спытае дазволу) :)


Post a comment in response:

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting