kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2011-11-03 04:17 pm
Entry tags:

Фізіка ў хаце

Адлегласць, на якой можна знайсці пакінуты ўвечары побач з сабою тэлефон, прапарцыянальна колькасці дзяцей у ступені іхняга ўзросту ў месяцах, а таксама лагарыфму з аснаваннем, роўным колькасці дзяцей, ад часу паміж пакладаннем тэлефона і спробай узяць яго зноў.

[identity profile] zmila.livejournal.com 2011-11-04 07:09 am (UTC)(link)
трэба яшчэ ўлічваць кошт тэлефонаў, ці колькасьць важных для дзіця фіч.
у прыватнасьці, калі ў рабёнка смартфон з тышшай гульняў і пярдзелак, а ў таты просты кнопачны неўбівайка - тады тата за свой не хвалюецца :)