http://kong-en-ge.livejournal.com/ ([identity profile] kong-en-ge.livejournal.com) wrote in [personal profile] kong_en_ge 2012-04-09 09:53 pm (UTC)

> А мантры пра ідыятызм вернікаў не з'яўляюцца вашым абавязковым ірацыянальным рытуалам?
Не, гэта натуральная рэакцыя на фактар раздражнення.

> 200 гадоў таму не было доказаў існавання радыёхваляў.
І не было з'яваў, якія б патрабавалі іх увядзення для тлумачэння. Я таму і напісаў пра ўплыў на жыццё.

> Шмат хто з тых, хто не верыць у Бога і думае, што ён вянец прыроды
Я не разумею, што значыць "вянец прыроды", таму тут няма глебы для дыскусіі. Тое, што чалавек -- адзін з прадстаўнікоў жывой прыроды, чый від пад час эвалюцыі атрымаў мноства магчымасцяў эфектыўнага ўздзеяння на свет -- наўрад ці магчыма аспрэчваць. Натуральны адбор у дзеянні.

> Бо ўсё залежыць ад Бога. У тым ліку і наша жыццё.
Нешта пакуль ніводны са зноў адкрытых законаў прыроды не ўпёрся ў неабходнасць прызнання наяўнасці бога, і ў асаблівасці таго, што яму ёсць справа і магчымасць уплыву на кожную частку сусвету.

Post a comment in response:

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting