kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2006-10-04 01:11 pm

Га-а-а-а!!!

У нядзелю патэлефанаваў мне [livejournal.com profile] 0man и паведаміў, што я трапіў у гісторыю. Не, не ў сэнсе непасрэдных службовых абавязкаў [livejournal.com profile] 0man, як мог бы падумаць нехта, а ў самым прамым -- увайшоўшы адным з сваіх праектаў у школьныя падручнікі па інфарматыцы.

Набыўшы той падручнік, іржаў у голас ад зместу. Тут [livejournal.com profile] belnetmon прыводзў прыклады задач па матэматыцы з падручніка для другога класа, над якімі біліся ў істэрыцы асобы з вышэйшай матэматычнай адукацыяй. Падручнік па інфарматыцы для 9 класа быў не нашмат лепшы: з вышэйшай адукацыяй у адпаведнай сферы зразумець, пра што там напісана, магчыма, але за адэкватнае ўспрыяцце матэрыялу вучнямі з аграгарадкоў і іншых ебянёўрайцэнтраў я б і рубля не паставіў.

Усе выявы клікабельныя

Знешні выгляд падручніка
Першая старонка. І адразу ж пад знакам пі з адзіным вядомым беларускім прадуктам на маніторы. Што за шкоднікі пісалі падручнік, дзе ж першаснае прыгадванне беларускай АС "Буслікс"?!
Практычны дапаможнік па спосабах неліцэнзійнага выкарыстання сафту :) Не, трэба шукаць метадычныя ўказанні для настаўніка па гэтым курсе -- там павінна быць яшчэ цікавей.
Ага, вучымся працаваць з базамі дадзеных і ілюструем гэта прадуктам, які не дае доступу да сваёй БД і -- калі прыглядзецца -- тэлефонным даведнікам з базаю, скрадзенай з МГТС :) Апошняе асабліва добра стасуецца з тэзісамі папярэдняй старонкі
Дабраліся да геаінфармацыйных сістэмаў. Увялі яшчэ адно вызначэнне ГІС, непадобнае на іншыя. Як казалі ў тым анекдоце, мы-та ўжо пажылі, а вось дзяцей шкада.
Адказна заяўляю: я гэтыя тэксты не пісаў, і ўвогуле, мой праект мае ўзроставае абмежаванне "толькі для поўналетніх" (бо не мае заключэння ад камісіі па прадухіленні распаўсюду гвалту і парнаграфіі), таму раскрыццё тэмы добра вядомага "злоснага акенца" пакінутае для факультатыўнага разгляду.
Працяг драмы. Кантрольныя пытанні. Ну і што б вы на іх адказалі на месцы вучня? :) Не, я, канешне, не прыхільнік сённяшняй савецкай улады, але навошта ж ужо мяне так гнабіць з яе боку, каб у маштабах краіны прывіваць нянавісць да маёй дзейнасці ажна са школьнай лаўкі? :)
Базы дадзеных. Разглядаем спосабы карыстання скрадзенай базаю абанентаў МГТС. Пасля гэтага ў гэтай краіне яшчэ 20 гадоў ліцэнзійны софт прадавацца не будзе. Асабліва могуць парадвацца тыя рэальныя абаненты МГТС, чыі нумары і адрасы атрымалі такі моцны пеар -- цяпер дзеткам падчас школьных канікулаў будзе нашмат прасцей выбіраць ахвяраў для сваіх тэлефонных жартаў

Рэзюмэ: так накрывае пі...зямною славаю :)

Пастскрыптум: тыраж падручніка абмежаваны, усяго 109000 асобнікаў (і я два ўжо набыў, так у краме і сказаўшы: "дайце дзве!"), таму спяшайцеся набываць тое, што стане бібліяграфічнай каштоўнасцю. Распачынаю рух: "ПАКІНЕМ ШКОЛУ БЕЗ ПАДРУЧНІКАЎ ІНФАРМАТЫКІ ЗА 9 КЛАС!" Шчаслівыя ўласнікі асобнікаў выдання могуць звяртацца па афтографы ад зоркі беларускага праграмавання паводле курса: адзін афтограф -- адна пляшка прыстойнага піва :)

Больш сур'ёзны водгук, магчыма, зраблю пазней, калі ў сябе прыйду ад уражанняў:)

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2006-10-05 08:27 am (UTC)(link)
А в армию ИО повестки и не выписывает, если на то пошло :)

[identity profile] urjaby.livejournal.com 2006-10-05 09:01 am (UTC)(link)
А ведь как хотелось бы?

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2006-10-06 01:20 pm (UTC)(link)
За вас походатайствовать, ребе?

[identity profile] urjaby.livejournal.com 2006-10-06 07:24 pm (UTC)(link)
Таки почему Ви думаете, ребе, что я без Вас не спг'авлюсь?

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2006-10-09 10:44 am (UTC)(link)
Потому что Ви, ребе, сами туда не хотите!

[identity profile] urjaby.livejournal.com 2006-10-09 12:24 pm (UTC)(link)
Ви будете смияццо. Я не избегаю службу в армии.
Не вегите? Спросите у ворда. Он вам ответит: Никому не удастся избежать службы в армии.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2006-10-09 12:31 pm (UTC)(link)
Я верю, что ві неудачнег, не сомневайтесь!

[identity profile] urjaby.livejournal.com 2006-10-09 12:38 pm (UTC)(link)
За что ви меня так?

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2006-10-09 12:40 pm (UTC)(link)
За Беларусь!За ФЕАД!

[identity profile] urjaby.livejournal.com 2006-10-09 09:33 pm (UTC)(link)
Можно я тогда буду Вас, ребе, За ТортХАМАС?

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2006-10-10 07:57 am (UTC)(link)
У вас, ребе, травилка еще недостаточно дотравленная!

[identity profile] urjaby.livejournal.com 2006-10-10 08:17 am (UTC)(link)
А я на кошках...(с)

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2006-10-10 08:22 am (UTC)(link)
Жалко мне вашего котега

[identity profile] urjaby.livejournal.com 2006-10-10 11:28 am (UTC)(link)
Дык этта, на кошках, а не на котегах...