kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2013-02-17 06:59 pm
Entry tags:

... і жатка вертыкальнага ўзлёту

Катэ сёння ўноч скінула зомбаяшчык "Гарызонт" з вышыні чалавечага росту на кафлевы пол. Насуперак відавочнаму у поўны хлам папсаваліся толькі пластыкавыя месцы пад фіксацыю трубы і сцяжку корпуса.
Закруціў замест родных вінтоў доўгія самарэзы па гіпсакартоне -- і ўсё амаль запрацавала: гук ёсць, выявы няма.
З выяваю было не нашмат складаней: падчас падзення трэснула ў адным месцы плата, парваўшы колькі дарожак пад сілкаванне трубы. Накідаў паверх саплей з правадоў -- і зомбаяшчык як новы. Да чарговага падзення.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2013-02-17 05:14 pm (UTC)(link)
Не, рэбе, што так дасталося -- няхай застаецца, а мы лепей прывязем чаго з суседняга абласнога цэнтра.