kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2013-06-03 11:30 am
Entry tags:

(no subject)

Ва ўвядзенні літоўскай амбасадаю запісу на візавую падачу толькі праз сеціва ёсць адно важнае адрозненне ад амбасады польскай: літоўцы не раздаюць шматразовыя візы жуку і рапухе, таму ажыятаж і гандаль месцамі сконцыцца разам з сонечнымі цёплымі днямі на Балтыцы...

Яшчэ няхай нешта зробяць з закупшчыкамі, і будзе ўсё зусім добра.

[identity profile] markiz-de-kiss.livejournal.com 2013-06-05 04:27 am (UTC)(link)
Нават пры самым кепскім развіцці падзеяў (хаця я не ўяўляю, хто, з якой мэтай і якім чынам будзе нешта правяраць) застаецца польская віза "на закупы". А кажуць, што ёсць яшчэ латышскія і эстонскія :)

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2013-06-05 04:40 am (UTC)(link)
> Нават пры самым кепскім развіцці падзеяў (хаця я не ўяўляю, хто, з якой мэтай і якім чынам будзе нешта правяраць)
Прымуцца як толькі з'ява стане масаваю параўнальна з закупскай: нікому не падабаецца сістэмны наебон.

> застаецца польская віза "на закупы".
ну, вось мы і вяртаемся да стану, што большасць простых шэнгенаў забяспечылі акупанты беластоцкай вобласці :)

> А кажуць, што ёсць яшчэ латышскія і эстонскія :)
І нават фінскія, але ж усе яны неяк у баку ад дамінантнай лініі перамяшчэння туды і сюды :)