kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2013-10-14 09:20 am

(no subject)

Штотыднёва наведваю з дзецьмі мясцовую школу, дзе праходзяць развівальныя заняткі. Але размова не пра іх, а пра антураж.
Школка штомесяц (!) праводзіць "агульнашкольны збор макулатуры".
Можа я чаго не разумею, але адкуль яны яе маюць на ўвазе браць? Не за саветамі жывем, калі кожны член ураду і партыі быў абавязаны выпісаць нешта ў пацверджанне ўласнай лаяльнасці. А здаваць якога "народнага доктара" ці бясконцыя "нямкі" -- гэта ж злачынства сямейнага гвалту.

[identity profile] arteco.livejournal.com 2013-10-14 06:26 am (UTC)(link)
Трэба збiраць рэкляму кшалту "Ва-Банк" у публiчных мейсцах. :-)