http://kong-en-ge.livejournal.com/ ([identity profile] kong-en-ge.livejournal.com) wrote in [personal profile] kong_en_ge 2013-10-31 09:40 am (UTC)

У старадаўнія часы, калі я яшчэ верыў, што ў гэтай краіне магчыма мець адначасова уласную справу і здаровыя нервы, і стаяў у чарзе у выканкаме па ўзгадненне статута падчас чарговай упарадкавальнай перарэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання, з той чаргі на мяне знізайшла благадаць прасвятлення.
Благадаць мела выглад дзядзькі, які заўважыў, што хоць фармальна дзень і амаль апошні, адведзены пад пэўныя дзеянні, а пасля будуць кары нябёсныя, але ж нешта не назіраецца гатоўнасці працаваць да апошняга кліента, а значыць, радзімка не супраць у чарговы раз адкласці канчатковую дату. На гэтым месцы я разгарнуўся і выйшаў з выканкамаўскага калідора, а перарэгістрацыю падаўжалі яшчэ ледзь не тры гады. Дарэчы, мы яе так і не прайшлі, ліквідаваўшы кампанію.
І адзіны раз на маёй памяці, калі радзімка была гатовая стаяць насмерць, але апусціць сцяжок з пачаткам новых сутак -- гэта было ўвядзенне новых мытаў на аўтосы.

Post a comment in response:

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting