kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2014-04-10 09:44 am

Няўмольнасць вялікіх лічбаў

Хто радуецца таму, як лёгка хутка стане ляпіць адказнасць за няправільную паркоўку, бо ён-та ўжо заўсёды знаходзіць месца без парушэнняў недзе побач і не лянуецца прайсці, ну, усе трыста метраў, напэўна, заплача горкімі слязамі. Таму што ягоная магчымасць паставіцца без парушэнняў, дагэтуль забяспечваецца толькі лянотай і шчыльнай паркоўкай ля месцаў прыцягвання з боку тых, хто да правілаў абыякавы і ў першую чаргу глядзіць на абставіны.

Дарэчы, тут жа можна звярнуць увагу і на паказное непаразуменне, чаму ж зараз не праводзіцца такая фінансава выгадная эвакуацыя з тых жа мікрараёнаў, дзе дзеці з-за машын не могуць прайсці на засраную сабакаводамі пляцоўку з іржавай горкай. Ну, няхай эвакуююць тры тысячы машын на ўсе вольныя месцы штрафных парковак, а далей што -- цягаць-та ўжо няма куды будзе. А на газонах застанецца на якія 2-3 адсоткі меней ўсяго :)

Post a comment in response:

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting