kong_en_ge: (3)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2014-08-06 09:00 am
Entry tags:

(no subject)

А што думаеце, галоўны мянтоўскі стадыён заруйнуюць ушчэнт ці не? Дадатковую трыбуну ўжо вынеслі, футбольнага прызначэння пазбавілі, касы рэканструявалі з прыстасаваннем пад адстойнік планктона. А на рэльефе тэрыторыі можна прыгожа паставіць колькі панэлек.

Шчыра кажучы, вялікай мастацкай каштоўнасці ў стадыёне не назіраю, і адзіным супрацьпаказаннем да зносу бачу тое, што забудуюць яшчэ большым безгустоўем.

[identity profile] sergei-d.livejournal.com 2014-08-06 09:40 am (UTC)(link)
Недзе чытаў, што ён будзе легкаатлетычным. То бок, ніхто туды не будзе хадзіць і суседзі ў адным дамку на Маркса змогуць спаць спакойна.
Фобіі такія фобіі.