kong_en_ge: (3)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2014-08-29 04:01 am
Entry tags:

У свеце слоў

Калегі па працы нечакана прадэманстравалі глыбокія правалы ўласнага вакабуляра, вылупіўшы вочы на слова "пракрастынацыя". І ніяк не маглі яго запомніць, хоць і займаюцца ёю рэгулярна. Я спрабаваў дапамагчы, падказаўшы, што яно нечым падобнае на "праміскуітэт". Але гэта толькі прывяло да таго, што ў выпадках, калі яны ўспаміналі якое з двух словаў, гэта было як раз іншае.

Ну, а сёння я даведаўся, што цяжкасці выклікае і слова "эпігон".

Ну і навошта тады так жыць?!

[identity profile] mikalai-u.livejournal.com 2014-08-29 10:46 am (UTC)(link)
Вы адарвалі форму ад зместу, спачатку вымавіўшы, а цяпер напісаўшы "пракрастынацыя". Нармальны чалавек не тое што напісанне ці вымаўленне, нават запамінанне гэтага слова адкладзе на заўтра.

А вялікі адронны калайдар без "н" перад "д" з першага разу ўдасца вымавіць?

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2014-08-29 10:55 am (UTC)(link)
Паліце далей: наступны прыпынак "Праміскуітэт"!

[identity profile] zmila.livejournal.com 2014-08-30 10:21 am (UTC)(link)
як гэта без "н"? заўжды ж з "н" было :)