kong_en_ge (
kong_en_ge) wrote2015-05-22 02:53 pm
![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Entry tags:
Пятнічнае
У мяне сёння дрэнныя навіны ў бок крэатыўшчыкаў -- вам усім піздзец.
Ці поўны? Я б сказаў, што паўней не бывае. Адліга з фінансавых прычынаў падыходзіць да заканчэння, бойка за застаўшыеся рэсурсы абяцае быць жорсткай. Пры чым тут крэатыўшчікі? Пры тым, што як за часамі саветаў усе яны будуць адсунутыя ад крыніц фінансавання, і застануцца толькі тыя, хто ананімна тварыў "за фан", маючы аклад у якім інстытуце даследванняў гумавых вырабаў.
Пра манетызацыю, пошукавае прасоўванне і іншы сеаразм на роўным месцы прыйдзецца забыць. Людзішкі за апошнія 20 год неяк распаволіліся, паверылі ў тое, што "працую адкрыта, плачу ўсе падаткі" -- гэта гарантыя спакойнага сну. Гэта не так. Нельга ў краіне саветаў, не прайшоўшай дэкамунізацыю, проста так узяць і пачаць калаціць бабло на хуёплецтве, стварыўшы якое куку. Бо існаваць "за падаткі" можна ў парадыгме "вячэрняга мінску", а манетызаваць кпіны з радзімкі -- з гэтага жыць не дадуць, бо сваім не хапае.
Гэта не адмаўленне крэатыву -- гэта канстатацыя таго, што манетызацыя на даволі працяглы перыяд заканчваецца. Але ёсць пакуль і прыемныя фактары: памер краіны не дазваляе эфектыўна ізаляваць застаўшыхся ў справе смехароў на дальнім лесапавале. Прывучайцеся цаніць выгады суверэнітэту малой дзяржавы.