kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2015-05-24 12:21 am

Канкурэнтная перавага

Замежнае працаўладкаванне -- гэта заўсёды перформанс у міграцыйным ведамстве, дзе наймальнік даказвае, што ў межах краіны неабходнага спецыяліста не знайсці, і трэба яго выпісаць з-за мяжы.

Істотнай часткай гэтай гульні з'яўляецца аб'яўленая вакансія, на якую так ніхто і не падышоў. Нічога страшнага: не першы і не апошні раз тэндэрныя ўмовы стваралі пад загадзя вядомага пераможцу, але адзін з хадоў у канадскім найме мяне ўсё ж уразіў: каб узяць чалавека менавіта з БССР, у кваліфікацыйныя патрабаванні прапісалі вольнае валоданне беларускай мовай.

Слаба ўяўляю сабе, як гэта прышпілілі да астатняга, але фільтр атрымаўся што трэба.


Post a comment in response:

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting