kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2015-07-10 12:55 am

(no subject)

Што значыць "камерцыя палезла ў палітыку"? Гэта вось тое самае, што зараз можна назіраць у поўны рост: закрыюцца эканамічныя шчыліны пазбягання ад падаткаў, а ў адказ ляціць лямант пра пагаршэнне інвестыцыйнай прывабнасці.
Ну, яшчэ б: у голас казаць "дайце красць па-ранейшаму" неяк няёмка, да сутнасці зменаў таксама не падкапаешся, бо супраць добрасумленнага плацельшчыка яны не працуюць, таму застаецца драць горла пра абстрактнае "яны хочуць ведаць пра нас усё".

P.S. І нешта такой жа зладжанасці галасоў я не назіраю, прыкладам, у пытанні абурэння сапраўды ідыёцкімі арганізацыйнымі падыходамі ў пытаннях бухгалтарскага ўліку ці ліцэнзавання. Напэўна, таму, што з прызвычайвання да іхных асаблівасцяў ужо шмат хто зрабіў уласны нематэрыяльны актыў на пазабалансавым рахунку :)