kong_en_ge (
kong_en_ge) wrote2015-10-02 10:17 am
![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Entry tags:
Галасуй -- не галасуй, альбо Як каляску ні збіраю -- ўсё роўна кулямёт выходзіць
У БССР нават канцэпцыя допуска да галасавання толькі падаткаплацельшчыкаў, якія не маюць запазычанасці, абарачаецца нейкім пачварным вынікам у выглядзе ўліку галасоў выключна вучылак і іншых бенефіцыяраў бюджэту. Бо ўсе астатнія не з’ехаўшыя з глузду, сядзяць у розных формах падатковай аптымізацыі па самыя вушы. А адзінкавыя выключэнні заўсёды могуць быць дадаткова правераныя.