kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2005-03-15 01:23 pm

Пра карыснасць ведаў з псіхіятрыі

Восень з вясною -- перыяды традыцыйных абвастрэнняў нават сярод самых нармальных (чытай дасканала неабследаваных) асобаў.

Добра, калі гэта ведаеш: разуменне прыроды прычынаў уласных нярвовасці з непакоем дае падставу не звяртаць на іх увагу, бо гэта не навакольны свет вар'яцее, а толькі авітаміноз на мозг уздзейнічае.

З прычынамі ўсё ясна, але настрой чымсці паправіць было б не залішнім. Перачытаў ва ўспамінах сагу пра какаву і вясны як не і было ў плане адмоўнага ўздзею на светаўспрыяцце. Шчыра раю ўсім, хто ліча, што ў яго дэпрэсія -- гэта выпраўляльна. :)