kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2008-01-31 04:28 pm

Гэта трэнд

Недахоп грошаў у бюджэце выклікае ў нашым БССР разуменне таго, што трэба дзяліцца нават з прадпрыемствамі без долі дзяржаўнага ўдзелу. Ад пачатку тыдня ўжо абмяркоўваўся плануемы дазвол на абавязковае аўтастрахаванне недзяржаўнымі страхаўшчыкамі. А сёння трапіў мне ў рукі ўжо адзін "профільны" дакумент, які прынялі нават хутчэй за тое, што я мог чакаць. Фармулёўкі, канешне, там крывыя як калоссі на гербе-капусце, бачна, што пісалася ўсё ў нейкай страшэннай спешцы і без якога асэнсавання напісанага, але контуры адчыненай форткі праступаюць даволі выразна.

Хілеюць дзяржаўныя рукі, не ўтрымаць усё ў калгасе, ох, не ўтрымаць... Памры ты сёння, радзіма мая дарагая, а я -- заўтра.


Post a comment in response:

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting