kong_en_ge: (Default)
2016-02-24 01:44 am

(no subject)

Наконт выкарыстання падатковай звестак з еўраёпту ў мэтах вызначэння расходаў правяраемых асобаў могуць мець месца розныя гіпотэзы і тлумачэнні, але я бачу той факт, што пад розныя заманухі сельпо зараз выдурвае з пакупнікоў пацверджанне ўстановачных звестак.
Нават рэкламную гульню замуцілі, у якую не пусцяць з карткай, па якой у іх няма персанальных звестак пра ўласніка. І вытрымку па пакупках таксама не даюць у анлайне. Хоць яшчэ з пяцігодку таму давалі, і звесткі з папяровай анкеты там былі.
А гэта што можа нам сказаць: што старую базу персанальных звестак выкарыстоўваць болей стала немагчыма (у нашым свеце IT-рашэнняў эканом-класы гэта не навіна), а радзімка тым не меней цісне ў жаданні падбіць памер шыкоўнага жыцця ў цэнтральнай сядзібе калгасу.
З якой нечаканай ананімнасцю ўсіх датычных і віншую.

P.S. Мытню нагадала, якая год таму спачатку выбрала дзіўную дату для ўліка паўторнага ўвозу асобных групаў тавараў (пасярэдзіне месяца), бо раней трэба было б карыстацца двумя базамі, а пазней -- кіраўніцтва вельмі ж ужо ціснула на арэхі. А пасля зрабіла намаганне над сабою і даравала тое, што ўлічыць належна па абяцаным аказалася амаль немагчымым за разумны кошт :)
kong_en_ge: (Default)
2016-02-24 12:55 am

(no subject)

Уважліва сачыце за зубамі: калі дзяржаўны рот пачынае раскрывацца абяцаннямі разумнага стаўлення да магчымага ўжывання дурнога закона, не забывайцеся, што наступнае, што гэта рот зробіць перад тым, як учапіцца ў ахвяру, гэта прамовіць dura lex sed lex.
kong_en_ge: (Default)
2016-02-14 11:50 am
Entry tags:

(no subject)

ЕЦБ плануе спыніць выпуск такіх зручных у абарачэнні 500-еўравых банкнотаў (зараз у іх абарачаецца каля траціны наяўных еўраў). З улікам таго, што наўрад ці будуць уводзіць абмежаванні на тэрміны абмену, а будуць вымаць натуральным чынам, ці не вырасце намінальная каштоўнасць носьбіта на шэрым рынку?
Можа, мае сэнс укласціся? :)
kong_en_ge: (3)
2015-12-25 12:26 pm
Entry tags:

Дзяржаўнае кіраванне, лаба №5

Положение
"О проведении налоговой лотереи"

1. Налоговая лотерея (далее Лотерея) является специальным контрольным мероприятием, проводимым налоговыми органами в целях повышения добросовестности налогоплательщиков и уровня выявления скрытых налоговых нарушений.

2. Лотерея проводится в форме случайного определения физических лиц-плательщиков подоходного налога, у которых в установленном порядке истребуется декларация о доходах и имуществе за предшествующие 10 лет. Наличия дополнительных оснований для истребования декларации не требуется.

3. Ежегодные квоты на проведение Лотереи утверждаются Министерством по налогам и сборам не позднее 30 ноября предшествующего проведению Лотереи года на основании представлений территориальных инспекций по налогам и сборам. Базовый размер квоты определяется в объеме 10% от общего количества деклараций о доходах и имуществе, истребованных в предшествующем году.

4. Розыгрыш проводится ежемесячно равными частями в соответствии с утвержденными квотами.

5. Состав участников Лотереи формируется из лиц, достигших возраста 18 лет на 1 января года проведения Лотереи, на основании сведений, предоставляемых Регистром населения.

6. Не включаются в состав участников Лотереи лица, у которых декларация о доходах и имуществе была истребована по любому основанию в предшествующие 3 года.

7. Доначисленные в ходе проведения Лотереи суммы зачисляются в бюджет в общем порядке.

Палажэнне
"Аб правядзенні падатковай латэрэі"

1. Падатковая латэрэя (далей Латэрэя) з'яўляецца спецыяльным кантрольным мерапрыемствам, праводзімым падатковымі органамі ў мэтах павышэння добрасумленнасці падаткаплацельшчыкаў і ўзроўню выкрывання схаваных падатковых парушэнняў.

2. Латэрэя праводзіцца ў форме выпадковага вызначэння фізічных асоб-плацельшчыкаў падаходнага падатка, у якіх ва ўстаноўленым парадку запрашваецца дэкларацыя аб даходах і маёмасці за папярэднія 10 гадоў. Наяўнасці дадатковых падстаў на запрошванне дэкларацыі не патрабуецца.

3. Штогадовыя квоты на правядзенне Латэрэі зацвярджаюцца Міністэрствам па падатках і зборах не пазней за 30 лістапада года папярэдняга правядзенню Латэрэі года на падставе прадстаўленняў тэрытырыяльных інспекцый па падатках і зборах. Базавы памер квоты вызначаецца ў аб'ёме 10% ад агульнай колькасци дэкларацый аб даходах и маёмасци, запатрабаваных щ пяпярэдним годзе.

4. Розыгрыш праводзіцца штомесячна роўнымі часткамі ў адпаведнасці з зацверджанымі квотамі.

5. Склад удзельнікаў Латэрэі фармуецца з асоб, якім споўнілася 18 год на 1 студзеня году правядзення Латэрэі, на падставе звестак, прадастаўляемых Рэгістрам насельніцтва.

6. Не ўключаюцца ў склад удзельнікаў Латэрэі асобы, у якіх дэкларацыя аб даходах і маёмасці была запатрабавана на любой падставе цягам папярэдніх 3 гадоў.

7. Даналічаныя ў ходзе правядзення Лэтэрэі сумы залічаюцца ў бюджэт у агульным парадку.




kong_en_ge: (3)
2015-09-06 10:02 am

(no subject)

Сутыкненне з памежным вахцёрствам часцяком нагадвае мне анекдот пра сустрэчу двух гэбістаў ў трамваі, дзе ў сярэдзіне была загадка:
-- А ці ведаеце, якая розніца між вамі і трамваем?
-- ?
-- Трамвай пойдзе далей, а вы пройдзеце са мною.

Дык вось, у нашым выпадку гэта: я-та ў выніку паеду далей, а ты так і застанешся вартаваць сваю будку.
kong_en_ge: (Default)
2015-08-22 10:05 am
Entry tags:

(no subject)

Не думай пра людзей добра -- і яны амаль ніколі цябе не расчаруюць.
kong_en_ge: (Default)
2015-08-15 10:39 am

Масавіку-арганізатару беспарадкаў на заўвагу

Не варта разлічваць на якое раптоўнае абуджэнне пачуцця ўласнай годнасці ў насельніцтва, якое з ухваленнем праглынула ўвядзенне абавязковай школьнай формы ўблюдачных фасонаў. Была шляхта некалі -- ды ўся ў сінтэтыку апранулася.
kong_en_ge: (3)
2015-07-23 09:39 pm
Entry tags:

(no subject)

Адзінае, што можа кампенсаваць марнаванне грошай падаткаплацелтшчыкаў -- гэта няўплата тых самых падаткаў.
kong_en_ge: (3)
2015-07-01 08:03 pm
Entry tags:

(no subject)

У лахатронах не ўдзельнічаю, але ёсць выпадкі, калі можна зрабіць выключэнне:
Права стрэліць з электрашокера ў мэра амерыканскага мястэчка разыграюць у латарэю
kong_en_ge: (Default)
2015-06-27 03:18 am
Entry tags:

Піва апошняй гадзіны

Еўраопт у анклаве Мінскага раёна перадае палымянае прывітанне сталічным цвярознікам, адбіўшым лоб у стараннай малітве за здаровы лад жыцця.
kong_en_ge: (3)
2015-06-05 07:21 pm
Entry tags:

"Я ходил на кладбище развеять свою грусть" (ц)

Нават на галоўных могілках краіны столькі закінутых участкаў, што застаецца толькі здзіўляцца адсутнасці масавага захопу праз папярэдняе добраўпарадкаванне. І гэта пры тым, што траціна мерцвякоў у горадзе едзе праз крэматорый, а прыкапаць урну можна без узгадненняў.
kong_en_ge: (Default)
2015-05-31 10:59 am
Entry tags:

(no subject)

У спажыванні алкаголю галоўнае стабільнасць. Тады ад пачатку ты не разумееш, навошта наваколле надзіраецца па сінія соплі, а пасля -- што гэта іх усіх так у цвярозасць па самую падшыўку панесла.
kong_en_ge: (3)
2015-05-26 02:40 pm
Entry tags:

(no subject)

Нейкі сёння дзень парных выпадкаў. І ўсе вакол тэзісу "закон суворы, але гэта закон".
Адны глядзяць на гэта з пасіўнай пазіцыі "законы трэба выконваць", другія ж рацыянальна ставяцца актыўным чынам "выконваць не абавязкова, але трэба ўсведамляць, што адбіцца можа быць складаным".
Такім чынам прыходзім да высновы "законы трэба ведаць", а выконваць адпаведна ўласным запасе надзейнасці :)
kong_en_ge: (Default)
2015-05-24 12:21 am

Канкурэнтная перавага

Замежнае працаўладкаванне -- гэта заўсёды перформанс у міграцыйным ведамстве, дзе наймальнік даказвае, што ў межах краіны неабходнага спецыяліста не знайсці, і трэба яго выпісаць з-за мяжы.

Істотнай часткай гэтай гульні з'яўляецца аб'яўленая вакансія, на якую так ніхто і не падышоў. Нічога страшнага: не першы і не апошні раз тэндэрныя ўмовы стваралі пад загадзя вядомага пераможцу, але адзін з хадоў у канадскім найме мяне ўсё ж уразіў: каб узяць чалавека менавіта з БССР, у кваліфікацыйныя патрабаванні прапісалі вольнае валоданне беларускай мовай.

Слаба ўяўляю сабе, як гэта прышпілілі да астатняга, але фільтр атрымаўся што трэба.

kong_en_ge: (band)
2015-04-27 02:39 pm

(no subject)

Мітусня вакол даносаў на працадаўцу наконт заробкаў з рук у рукі базуецца на малаэфектыўнай тэхналогіі прапановы спачатку надзець на сябе пятлю, а толькі пасля паглядзець, што ж будзе. Дайце людзішкам магчымасць паведамляць пра чужыя заробкі ды ананімна, і толькі так зможаце перамагчы гэты народ. Асабліва калі за падпісаны данос дадзіце якія 10% ад даналічанага.
kong_en_ge: (band)
2015-04-25 08:11 pm

У свеце папулярных выданняў

-- Як забыцца на турбаванне наконт дэдлайнаў?
-- Як выкладваць глючны код у рэпазіторый і не парушаць спакой сумлення?
-- Як паправіць агульны юніт-тэст пад праходжанне ўласных няёмкіх дадзеных?

Адказы на гэтае і іншыя практычныя пытанні ў шчырым зборніку "Фіялетавы чарнавік выканаўцы".
"Фіялетавы чарнавік выканаўцы" -- наш годны адказ на "Чорную кнігу мэнэджара"!
kong_en_ge: (band)
2015-04-24 11:56 pm

Гаспадыні на заўвагу

Калі паставіць побач са знакам "40" добра прыхаваны капкан, то ўжо праз ноч раніцай можна будзе знайсці ў ім свежага дарожнага мянта.
kong_en_ge: (3)
2015-03-11 08:25 am

(no subject)

Міргнуў сустрэчнай машыне, папярэджваючы пра мянтоўскую засаду на дарозе. А потым гляджу: яна ж таксама з мусарскога ведамства. І так няёмка зараз, нібыта падатак заплаціў.
kong_en_ge: (3)
2015-02-24 01:11 am

(no subject)

Штось даўно я не чуў выступаў калядзяржаўнай свалаты наконт сацыяльнай адказнасці бізнэсу. Тэма не ўзляцела?
kong_en_ge: (3)
2015-02-23 09:20 am

Мінулае прыходзіць на дапамогу

20 гадоў таму сціпленька так ўдзельнічаў у падатковай аптымізацыі праз уласны іпэшны рахунак. А зараз жа тыя даходы, пералічыўшы праз баксавы курс, можна нядрэнна так забіць у тлумачэнні "адкуль грошы браліся" :)