kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2008-08-13 01:17 pm

Пацучкі

Тут вось той жа [livejournal.com profile] jekhor няспынна піярыць рэсурс OpenStreetMap у якасці альтэрнатывы CityInfo, якая урэшце павінна прынесці шчасце ўсяму чалавецтву, аднак пацукі ад дызайну як цягалі зыходнікі з майго прадукту, так і цягаюць, бо лянотныя, пакуль непужаныя, ды ўвогуле нецікаўныя да таго, што аднойчы ў дзверы пагрукаюць...

[identity profile] silverrebel.livejournal.com 2008-08-13 02:20 pm (UTC)(link)
што для аператыўна-вышуковай дзейнасці
Павінна быць злачынства і ўзбуджэньне справы. А тут табе трэба даказаць сам факт злачынства.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2008-08-13 02:27 pm (UTC)(link)
Рэбе, вы пайшлі ў такую блытаніну паняццяў, што раю пачытаць вам пра падставы для пачатку адміністратыўнага працэсу ці крымінальнага пераследу. Асабліва звяртайце ўвагу на такі пункт як "заява фізічнай асобы".

[identity profile] silverrebel.livejournal.com 2008-08-13 02:40 pm (UTC)(link)
Ок. Рэбэ, куды вы сваю заяву панясеце і што скажаце?

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2008-08-13 02:49 pm (UTC)(link)
Рэбе, яшчэ раз: ёсць факт стварэння твору без дазволу на займанне матэрыялаў. Варыянта два: альбо ісці ў аддзел МУС, каб праводзілі праверку і распачыналі адміністратыўную справу; альбо -- пасля невялічкай працы па высвятленні асобы адказчыка -- звяртацца ў грамадзянскі суд.

Другі шлях, хутчэй за ўсё, будзе першасна скіраваны не на фізічную асобу, а на юрыдычную, якая ў нашым выпадку валодае сайтам з кантрафактным творам. А ўжо тая сама здасць свайго кантрагента :)