kong_en_ge: (3)
У краіне, поўнай паўузброенымі фармаваннямі праваслаўна-казачай тэматыкі, дзе аўтазакі выязджаюць на аперацыі супраць нацыянальнага руху з рашкаванскім трыкалорам на лабавіку, раптам прынялі рашэнне разгарнуць кампанію супраць пісак-ворагаў народу.
І масоўка ўжо зладжана падпявае: "Бо паглядзіце, да чаго гэта прывяло ў суседзяў!"
Тое, што зараз на вачах адбываецца легітымізацыя жорсткага пераследу разам і за "чумадан-вакзал-расія" з анекдотамі пра абрама з сарай, нікога нібыта і не турбуе. Забыліся на тое, як драпежнік, аднойчы пачаставаўшыся чалавечынай, пасля ніколі ўжо не адмовіцца ад дэлікатэсу. Узгадаюць, праўда, калі адціскаць маёмасць з жыццём стануць за тое, што пад гімн БССР а шостай раніцы не ўскочыў навыцяжку.
kong_en_ge: (Default)
Бягучая дэнамінацыя ў БССР нагадвае мне свежы рамонт дарогі пад вокнамі:
-- паклалі асфальт
-- наляпілі дохлага мянта па абодва бакі ад пераходу на палову шырыні вуліцы
-- пасля дажджу зрабілі ў адным з мянтоў прапіл шырынёй ў кола, каб лужына магла расцякацца па дарозе, а не ўтварала водасховішча
-- нанеслі разметку з выдзеленай паласой для павароту, асіметрычна падзяліўшы праездную частку; цяпер на паласе павароту мы сустракаем спачатку аднаго дохлага правымі коламі, а праз 10 метраў другога -- левымі
kong_en_ge: (Default)
Плынь бягучых падзей пакідае адчуванне дня адчыненых дзвярэй у вар'ятні:
-- пастаўскі ўпырхлік заўважае, што за 20 гадоў краіна стала толькі лепей і нават "адбудавалі Верхні горад" (пастаўскім, відаць, шмат не трэба, каб муляж за аднаўленне прыняць);
-- праграмісцішкі і набліжаныя гучна адзначаюць атрыманне медалю "10 год інавацый і вызвалення ад падаткаў";
-- у праносе перкуленым дагары рэстайленага сцягу БССР ганебным падаецца не нашэнне сцягу БССР, а тое, што яго перакулілі; і кантрапунктам так тэма, што з нацыянальным сцягам такое немагчыма -- ага, заход над дрыгвою -- гэта ж сцяг тых, хто мае розум і адсутнасць дэфектаў прасторавага мыслення.

У мяне на сёння ўсё.
kong_en_ge: (Default)

Адна вядомая файлапамойка зараз у голас прэс-рэлізіт пра тое, што праваўладальнікі мелі ўсе магчымасці, каб своечасова прыбіраць з яе неналежны кантэнт, і таму ніякай шкоды ім не наносілася.

Праўда, усе мы ведалі, што амаль усё менавіта там можна і знайсці -- пакуль праваўладальнік зарыентуецца і ўвогуле празнае пра раздачу. Так што як па мне, дык усе гэтыя абарончыя посцікі ад знешне разумных аўтараў выглядяюць неяк дзіўнавата і недарэчна.

Ну, і так, нагадвае адну ўжо сівую гісторыю:
А як, дарэчы, вы вырашылі пытаньне аўтарскіх правоў?
— Большасьць сабраных тут прадуктаў ёсьць у адкрытым доступе ў інтэрнэце, але карыстальніку нашмат больш зручна карыстацца дыскам, чым шукаць і спампоўваць гэтыя рэчы з інтэрнэту. Мы імкнуліся зьвязацца з усімі аўтарамі, зь якімі ўдалося, і атрымалі ад іх дазвол на выкарыстаньне прадуктаў. Калі ж у каго з аўтараў, зь якімі мы зьвязацца не змаглі, узьнікнуць пытаньні — я гатовы зь імі сустрэцца. Мой тэлефон ёсьць на дыску. Сам я займаўся мэнэджмэнтам дыску, працу па кампіляцыі праграмаў рабіў Уладзіслаў-Дракула. Дарэчы, гэты дыск рабіўся толькі на мае ўласныя сродкі.
kong_en_ge: (3)
Эвалюцыя барацьбы за здаровы лад жыцця з кожным крокам прыцягвае ўсё большую ўвагу да прадметнай вобласці. Раней проста рабілі чырвоны акцэнт на галоўным:


А зараз інтрыгуюць: а што ж там галоўнае пад белай плямаю:
kong_en_ge: (3)
На айчынных могілках новая шыза кшталту колішняга абавязковага агляду БРТІ перад продажам нерухомасці: выканаўцу замоўленых работ дапускаюць штосьці рабіць толькі ў выпадку, калі памер агароджы труна-месца супадае з запісам у амбарнай кнізе выдзеленых надзелаў.
Праўда, калі памерчык супадае, рабіць можна што заўгодна і на чыёй заўгодна магіле.
kong_en_ge: (3)
Праграмісцішка, не здольны першасна ацаніць магчымасць індывідуальнага ўліку тавараў паводле штрых-коду, паівнен прысесці і падумаць. Ну як які камок, прыкладам.

Так, гэта да таго эпічнага абмеркавання, дзе ў якасці пацверджання таго, што нешта набыта не ў гэтай краме, праграмісцішкі прапанавалі праверыць штрых-код. Тое, што там закадаваны тып, а не экзэмпляр было адкрыццём.
kong_en_ge: (3)
Так-так, як можна бачыць формула двойчага паўтора гісторыі трагедыя/фарс болей не апісвае свет належным чынам. Новая структура выглядае як адгазнік/насекомае/фатограф.
kong_en_ge: (Default)
Вычэрпна пра ўсведамленне патрыятызму на анальнеры:
Площадку назвали патриотично: «Бульбашъ Пляж»
kong_en_ge: (band)
Я тут з эпіцэнтру перамогашаленства эвакуяваўся і за хворымі не сачыў, аднак паводле лібрэта бачу, што як і раней -- цягалі коўдру "вялікай пермогі" аж валоссі рваліся ў супернікаў.
kong_en_ge: (band)
Злыдні кажуць, што адзін блогер так уважліва сачыў за стырном, ці належным чынам паказваюць сігналы паваротаў астатнія ўдзельнікі дарожнага руху, што сам крышачку -- на палову корпуса -- прымяў спыніўшуюся на светлафоры бабку, што ехала ў сінагогу на навюткім поршыку.

Хаця... напэўна, усё ж хлусяць, бо блогер традыцыйна скідваў вагу, хадзіў пёхам і проста ўлупіўся лбом у слуп на ходніку.
kong_en_ge: (Default)
Коўдру "вялікай перамогі" з апошніх высілкаў цягнуць на сябе нават дагэтуль разумныя групы рэспандэнтаў. Хахлы, прыкладам, актыўна вітаюць нібыта нейкую адмову ад каларадскай расфарбоўкі ў БССР. Пра тое, што колеры заходу над дрыгвой прызначаныя той жа савецкай маскаліяй, ужо і не ўзгадваюць. Мала, ох мала іх пад тымі ж колерамі ў 1996 дэпартавалі з забаронаў ўезду -- забыцца паспелі на адценні саўка. Усё лічаць, што хто фашыстаў слушней прагнаў -- той і пераможца.
Нашто было тады год таму ў Адэсе маскаляціну смажыць, калі сістэма каардынат засталася ўсё той жа?
kong_en_ge: (Default)
А што, тут працоўныя кніжкі ў каго не ўладкаваныя ў надзейнае месца, што такі лямант паднялі вакол падатка на дармаедаў?
kong_en_ge: (3)
Вяскоўцы-алармісты гэтым тыднем актывізаваліся -- восень жа ж праходзіць, а эпікрыз усё яшчэ пусты. Адны ў горадзе збіраюцца жыць па сонейку і падымацца працаваць з рассветам, другія непакояцца за тое, што іхні конь не звыклы да гарадскіх хуткасцяў.
kong_en_ge: (3)
Перадрук пра "жителя Бреста, который перевозил на своем Range Rover несколько коробок медицинских препаратов, обычно используемых спортсменами в качестве допинга" суправадзілі чамусці выяваю з таблеткамі вельмі падобнымі на Мадапар, што выкарыстоўваецца ў якасці сродка лячэння паркінсанізму.
Read more... )
P.S. Гы-гы, напэўна пракансультаваў ужо хто, памянялі на болей срачаўгодную выяўку, але ж індэксатар памятае ўсё.
kong_en_ge: (3)
Падзеі канца 2010 года і наступны 2011 год дапамаглі шматлікім беларусікам зрабіць персанальны камінгаут са стакгольмскім сіндромам.
Але ж мне так падаецца, што ў гэтым сезоне, яшчэ не чакаючы не тое, што канца, але і пачатку "выбарчай" кампаніі, грамадства пераплюне ўсе верхнія межы сервільнасці, якія казаліся прынцыпова непахіснымі тры з гакам гады таму...
kong_en_ge: (3)
Людзішкі не змяняюцца, але могуць таленавіта імітаваць змены, калі ім нешта патрэбна. Падчас другога трэба цвёрда памятаць пра першае.
kong_en_ge: (3)
Беларусікам мала самім верыць у карыснасць зімовай гумы з дзіцячымі аўтакрэсламі, ім трэба, каб тая карова падохла і ў суседа, і той таксама маліўся на гэтыя татэмы.
Рэлігійнаму пераследу за непрыняцце на веру дагматаў цяжка знайсц іншыя аналагі з побыту.

UPD. Суграмадзяне не падвялі: непавагу да сімвалаў веры не даравалі :)
kong_en_ge: (3)
Сядзець пяцігодкамі ў НДІ Г і Т-а на сярэднядзяржаўным акладзе, кабну, паспрабуйце без падказак )

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 9th, 2025 01:45 pm
Powered by Dreamwidth Studios