Жыжыстаў адных™ нагадала
Feb. 19th, 2012 03:03 am( Read more... )
Можна разабраць на юзерпікі, можна на цытаты, можна проста рэпосціць -- вынік нязменна цудоўны.
Ну, за руль!
Jul. 21st, 2008 06:49 pmОднако лидер Всероссийского движения автомобилистов "Свобода выбора" Вячеслав Лысаков опасается, что российские водители могут превратно истолковать введение допустимой нормы алкоголя в крови, посчитав, что тем самым им дано разрешение употреблять спиртное за рулем.
Запісныя лямантары зноў дасталі страшыла "гэта ж дазволіць выпіваць за рулём", пры гэтым ніхто з іх не заўважае, што забараняецца (і заўжды забаранялася) не ўжыванне алкаголю за рулём, а кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення, і калі метабалізм арганізму дазваляе, то чаму не б глушыць гарэлку перад кіраваннем? Ну, а тое, што дапушчальную норму ўтрымання алкаголю ў крыві ўзаконілі і на часова акупаваных усходніх тэрыторыях -- гэта пазітыў, бо выбівае з рук дзяржавы яшчэ адну прыладу разводу на роўным месцы і вырашае пытанне крытэру рэшткавага ўтрымання алкаголю "пасля ўчорашняга".

Жыццё адметных людзей
Aug. 2nd, 2007 03:05 pmРаніцай падыходжу ў двары да машыны, каб ехаць у офіс. А трэба заўважыць, што двор у мяне -- гэта фактычна неафіцыйны філіял цэнтральнай мянтоўскай паркоўкі. І з прычыны таго, што аўтамабілізацыя супрацоўнікаў цэнтральнага апарату МУС расце не па днях, а па гадзінах, ад раніцы да вечару пад "цэглу" з таблічкай "акрамя жыхароў дому" уязджаюць і жук і жаба ў пагонах. Нават горш становіцца -- месяца два таму з'явіўся кругласутачны назіральны пост на колах з таніраваным шклом, дзе хлопцы ў цывільным, змяняючы адзін аднаго, робяць выгляд, што проста паркуюцца на траўцы пад дрэвамі, хоць з іхняй канспірацыі смяецца ўжо ўвесь двор. Вядома ж, што мінулагодняя эпідэмія зняцця нумарных знакаў за паркоўку двор не закранула -- якая ж варона сяброўцы вочы выклёўваць будзе?.
Дык вось я пра што: падыходжу да машыны, якраз за спіной чарговы "блюсціцель" праязджае. І тут сусед даволі такой "канкрэтнай" знешнасці кажа мне: "О! Панаехалі, ваўкі!" І распавядае, што колькі гадоў таму адзін з жыхароў дому наклюкаўся добрага недарагога віна і пайшоў рэзаць колы запаркованым у двары мянтоўскім машынам, нягледзячы на перадасцярогі. Ён нават здолеў сысці дахаты пасля заканчэння місіі. Калі мянты пабачылі, на якія бабкі трапілі іх матэрыяльна адказныя асобы, лямант стаяў яшчэ той. На бяду "тэрарыста" адна баба дала паказанні, што яго пабачыла. У выніку адправілі на зону ад усёй душы -- на тры гады за пяток пашкоджаных колаў.
Вось так -- жывеш у МУСаўскім некалі доме і не ведаеш, якія адметныя людзі там прыходзяць на змену праваахоўнікам.