(no subject)
Aug. 18th, 2015 12:57 amСвой узрост не успрымаеш, дык наваколле намёкі дае адчувальныя: меў на ўвазе аднаго чалавека са спецыфічнымі ведамі, а зараз дайшло да таго, каб прыцягнуць яго ў прафесійным плане -- а там усяго пару год да пенсіі засталося. Якія ўжо там авантуры -- скончыць бы ў час тое, што ўжо пачатае, ды пайсці кветкі на клумбе разводзіць, вось і ўвесь удзел.
Новыя гарызонты планавання
Apr. 28th, 2015 12:32 amСёння з жонкаю наведвалі мэблевую краму, і там пабачылі невыразіма прыўкраснае, пасля чаго я загадаў жонцы так на выпадак чаго:
1) Вось у гэтае мяне рассыпеш:
( Read more... )
2) А гэта паставіш зверху:
( Read more... )
1) Вось у гэтае мяне рассыпеш:
( Read more... )
2) А гэта паставіш зверху:
( Read more... )
Ад фінансаў да іншых навін
Dec. 23rd, 2014 01:45 pmУсё ж лагічна, так?
А вось раварысты чамусці бурчаць.
P.S. У якасці анекдота на развітанне:
-- Калі раварыст можа рушыць па праезджай частцы?
-- Калі хуткая дапамога вязе яго на ўскрыцце.
На праезджай частцы (акрамя месцаў перасячэння з пешаходнымі пераходамі) дапускаецца выключна рух транспартных сродкаў, якія маюць дзяржаўны рэгістрацыйны знак, а кіроўца мае пасведчанне адпаведнай катэгорыі і страхоўку грамадзянскай адказнасці за нанесеную шкоду.
А вось раварысты чамусці бурчаць.
P.S. У якасці анекдота на развітанне:
-- Калі раварыст можа рушыць па праезджай частцы?
-- Калі хуткая дапамога вязе яго на ўскрыцце.
(no subject)
Oct. 21st, 2014 01:02 amЯны будуць прэзентаваць каталог надмагільных збудаванняў, спасылаючыся на тое, што чалавек жывы, пакуль жыве памяць пра яго, а памяць можна падоўжыць за грошы на помнік?
( Read more... )
( Read more... )
(no subject)
Aug. 19th, 2014 10:33 amВось гэта я разумею -- сапраўднае мастацтва торгу да апошняга:
Полиция задержала подозреваемых в жестоком убийстве совладельца ресторана «СССР». «Он умолял киллеров прекратить его резать, уверяя, что умрет уже и так…»
(no subject)
Oct. 10th, 2013 12:00 amА ці можна лічыць герантафобію за прапаганду педафіліі?
Навеяла.
Навеяла.
Край азёр шле прывітанне
Sep. 30th, 2013 10:13 amЗлыя языкі кажуць, што ад беларусікаў на тэлемарафон на карысць пацярпелых ад павадка нечакана паступіла ахвяраваннем цыстэрна вады.