kong_en_ge: (3)
У краіне, поўнай паўузброенымі фармаваннямі праваслаўна-казачай тэматыкі, дзе аўтазакі выязджаюць на аперацыі супраць нацыянальнага руху з рашкаванскім трыкалорам на лабавіку, раптам прынялі рашэнне разгарнуць кампанію супраць пісак-ворагаў народу.
І масоўка ўжо зладжана падпявае: "Бо паглядзіце, да чаго гэта прывяло ў суседзяў!"
Тое, што зараз на вачах адбываецца легітымізацыя жорсткага пераследу разам і за "чумадан-вакзал-расія" з анекдотамі пра абрама з сарай, нікога нібыта і не турбуе. Забыліся на тое, як драпежнік, аднойчы пачаставаўшыся чалавечынай, пасля ніколі ўжо не адмовіцца ад дэлікатэсу. Узгадаюць, праўда, калі адціскаць маёмасць з жыццём стануць за тое, што пад гімн БССР а шостай раніцы не ўскочыў навыцяжку.
kong_en_ge: (3)
Вы тут ўсё пра Фідэля, а ў нас-та радзімка таксама да чагосці рыхтуецца ўзмоцнена: на Ўсходніх могілках за лета масава высеклі дрэвы на самай, што ні на ёсць урадавай дзялянцы за нумарам 18 (адмыслоўцы могуць параўнаць з дзялянкай 26, куда амаль кожная дробная ўрадавая жаба можа трапіць без асаблівых складанасцяў).
Чыноўны мор -- гэта заўсёды прагрэсіўна, а тут яшчэ і прагрэс мяркуецца цыклапічнага памера.
kong_en_ge: (Default)
Небуйная кантора функцыявала з 1992 па 2004 год (ліквідацыю скончылі 1 красавіка, калі што), а вось чарнавікоў з былых дакументаў і на сённяшні дзень яшчэ засталося дзве каробкі. Зараз карыстаюся падатковымі дэкларацыямі за 99 год.
І гэта пры тым, што нешта здавалася ў архіў (ну, там зусім фігня), а значная частка спалілася ў печцы на лецішчы амаль адразу, каб ніколі болей на не тыя вочы не патрапіць.
kong_en_ge: (Default)
Я ўзгадваю ўсе сентэнцыі пра карысных дурняў, калі назіраю, як прадстаўнікі апошніх ухапіліся за дубіну роўнасці беларускай і расейскай моваў. Замест таго, каб рушыць да абавязку даць інфармацыю на мове тытульнай нацыі, закладваюць сваім "роўнапраўем" міну пад тых, хто б не жадаў расейшчыны ў сваёй дзейнасці ўвогуле.
kong_en_ge: (Default)
Прынцып абмежаванай адказнасці ў гаспадарчай дзейнасці скончыўся ў БССР вясною 1999-га з прыняццем фантастычнага ў сваёй адмарожанасці рэгламенту рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання з дурнаватымі адносна ўзроўню даходаў памерамі статутных фондаў і непрыкметнай заўвагай пра субсідыярную адказнасць заснавальнікаў і дырэктарата (апроч адкрытых акцыянерных таварыстваў).
Пачатковая ідэя забяспечання наяўнасці поўнага статутнага фонду ў штогадовым балансе была паспяхова сабатаваная эканамічна актыўным насельніцтвам: "апошнія тэрміны" перарэгістрацыі падаўжаліся ўсе наступныя два гады з адначасовым зніжэннем мінімальных памераў статутных фондаў, а мярзотныя прадпрымальнікі ўсё не ішлі ў натарыят і рэгістрацыйныя аддзелы райадміністрацый. Прымусова ж ліквідаваць 60-70% суб'ектаў гаспарадарання ў радзімкі б вельмі хутка развязаўся пупок.
У выніку статутныя фонды сталі факультатыўнымі, дый і ўся рэгістрацыя ўваходу ў бізнэс звялася да прастаноўкі крыжыка ў анкеце, каб хоць неяк заманіць мух у пастку. Бо радзімка сяк-так, але датумкала, што каб накладаць эканамічныя санкцыі, трэба ж мець таго, на каго іх накласці.
Дык я да чаго гэта ўсё: сёння так крычаць пра судовую практыку 100% прызначэння субсідыярнай адказнасці, нібыта апошнія тры пяцігодкі з гакам усё было прапісана ў законе неяк інакш. Не было магчымым абмежаваць стратнасць бізнэсу зверху -- нефіг і пачынаць пад чырвоным сцягам!
kong_en_ge: (Default)
Бягучая дэнамінацыя ў БССР нагадвае мне свежы рамонт дарогі пад вокнамі:
-- паклалі асфальт
-- наляпілі дохлага мянта па абодва бакі ад пераходу на палову шырыні вуліцы
-- пасля дажджу зрабілі ў адным з мянтоў прапіл шырынёй ў кола, каб лужына магла расцякацца па дарозе, а не ўтварала водасховішча
-- нанеслі разметку з выдзеленай паласой для павароту, асіметрычна падзяліўшы праездную частку; цяпер на паласе павароту мы сустракаем спачатку аднаго дохлага правымі коламі, а праз 10 метраў другога -- левымі
kong_en_ge: (Default)
У Чарнаўцах вельмі канкурэнтная атмасфера на арэне цемрашальстваў: малы зайшоў у правасрамную царкву ў кепцы, дык адразу ж падляцеў мужык у сукенцы з гоманам: "шапку здымі, тут табе царква, а не сінагога".
kong_en_ge: (Default)

Хронікі крызісу вымушаюць уласнікаў памяшканняў выкарыстоўваць самыя дзіўныя заманухі. Напэўна, думаюць, што папярэджанне пра наяўнасць цемрашальнага рассадніка больш значнае за тое, што вокны глядзяць строга на поўдзень, а кандыцыянеру няма :)
kong_en_ge: (3)
airbnb -- гэта гастраном, у той час як booking -- супермаркет
гэта ўсё, што трэба ведаць у плане зручнасці для карыстальніка
kong_en_ge: (Default)
А ў нашым калгасе разгортваецца чарговы экшн з паліцы "два миро -- два шапиро".
Гэтым годам раптам падчас вывазу смецця папрасілі не выкідваць шкло з пластыкам. Ну, папрасілі і папрасілі -- колькі там таго шкла на лецішчы за сезон утвараецца, каб ламаць пра тое галаву.
А ўчора на агульным сходзе распавялі пра падводныя плыні. Аказалася, што шыза падзельнага збору смецця перад адпраўкаў на агульную сметніцу дакацілася і да лецішчаў. Шапіра ўжо зрабіў усе справаздачы ледзь не ў мінулым годзе, калі прыпякло, і зараз на месцах рыюць зямлю носам, каб адпавядаць; даводзяць планы да таварыстваў па ўсталёўцы трох кантэйнераў.
Савецкая ўлада, трэба заўважыць, тут і падавілася ўласнай сквапнасцю: па 4 соткі нарэзала, так што нават супрацьпажарныя нормы па размяшчэнні будынкаў былі адціснутыя ў бок. Зараз жа на прапановы пра пляцоўку пад кантэйнеры мае адказ у выглядзе санітарнай фігі: не бліжэй за 20 метраў да будынкаў: давайце зямлю, якой няма.
Але ж патрэбны і суцяшальны кампраміс: раз-другі на сезон будзе замаўляцца вываз адмысловага смецця, таму, каб усё выглядала належна, моцна прасілі рыхтаваць смецце да падзеі.
Дарэчы, са шкла прымаюць толькі бутэлькі-банкі, аконнае шкло ў залік не ідзе.
А дзе ж тут другі Шапіра, спытаецца чытач. А другі Шапіра быў старшыней таварыства гадоў 30 таму, шмат якога добраўпарадкавання прабіў, якім сёння карыстаюцца на зайздрасць суседзям.
kong_en_ge: (Default)
Плынь бягучых падзей пакідае адчуванне дня адчыненых дзвярэй у вар'ятні:
-- пастаўскі ўпырхлік заўважае, што за 20 гадоў краіна стала толькі лепей і нават "адбудавалі Верхні горад" (пастаўскім, відаць, шмат не трэба, каб муляж за аднаўленне прыняць);
-- праграмісцішкі і набліжаныя гучна адзначаюць атрыманне медалю "10 год інавацый і вызвалення ад падаткаў";
-- у праносе перкуленым дагары рэстайленага сцягу БССР ганебным падаецца не нашэнне сцягу БССР, а тое, што яго перакулілі; і кантрапунктам так тэма, што з нацыянальным сцягам такое немагчыма -- ага, заход над дрыгвою -- гэта ж сцяг тых, хто мае розум і адсутнасць дэфектаў прасторавага мыслення.

У мяне на сёння ўсё.
kong_en_ge: (3)
Нарадзіцца, а не панаехаць у Мінск, было дасягненнем ужо больш за 40 гадоў таму, калі за гэта выдавалі медаль, каб неяк адрозніваць жыхароў ад ліміты, якую гаўляйтар Махераў цягнуў у горад у намаганнях прабіць будаўніцтва падземнага трамваю праз колькасць насельніцтва.
kong_en_ge: (Default)
Вясна гэтым годам прыйшла неўзабаве пасля новага году, і ў галаву палезлі розныя, скажам так, думкі перайсці да прабежак раніцамі вакол нашага тэхнічнага вадаёма...
Божачка, дзякуй за снег, што ад дурніцы ўратаваў!
kong_en_ge: (Default)
Наконт выкарыстання падатковай звестак з еўраёпту ў мэтах вызначэння расходаў правяраемых асобаў могуць мець месца розныя гіпотэзы і тлумачэнні, але я бачу той факт, што пад розныя заманухі сельпо зараз выдурвае з пакупнікоў пацверджанне ўстановачных звестак.
Нават рэкламную гульню замуцілі, у якую не пусцяць з карткай, па якой у іх няма персанальных звестак пра ўласніка. І вытрымку па пакупках таксама не даюць у анлайне. Хоць яшчэ з пяцігодку таму давалі, і звесткі з папяровай анкеты там былі.
А гэта што можа нам сказаць: што старую базу персанальных звестак выкарыстоўваць болей стала немагчыма (у нашым свеце IT-рашэнняў эканом-класы гэта не навіна), а радзімка тым не меней цісне ў жаданні падбіць памер шыкоўнага жыцця ў цэнтральнай сядзібе калгасу.
З якой нечаканай ананімнасцю ўсіх датычных і віншую.

P.S. Мытню нагадала, якая год таму спачатку выбрала дзіўную дату для ўліка паўторнага ўвозу асобных групаў тавараў (пасярэдзіне месяца), бо раней трэба было б карыстацца двумя базамі, а пазней -- кіраўніцтва вельмі ж ужо ціснула на арэхі. А пасля зрабіла намаганне над сабою і даравала тое, што ўлічыць належна па абяцаным аказалася амаль немагчымым за разумны кошт :)
kong_en_ge: (Default)
Уважліва сачыце за зубамі: калі дзяржаўны рот пачынае раскрывацца абяцаннямі разумнага стаўлення да магчымага ўжывання дурнога закона, не забывайцеся, што наступнае, што гэта рот зробіць перад тым, як учапіцца ў ахвяру, гэта прамовіць dura lex sed lex.
kong_en_ge: (Default)
Крыху да папулярнага пытання пра табурэткі: у травіленскім укропалісе з чвэрць другога паверха займала мэблевая крама. І што б вы сабе думалі: на яе месца прыйшла крама кніжная. Гандляваць кнігамі на літоўскай мове больш прывабна ў параўнанні з мэбляй, Карл!
Гэта на сёння ўсё, што трэба ведаць пра ўстойлівасць грамадства суседзяў.
kong_en_ge: (Default)
Што бывае, калі класавы падыход у падборы складу мянтоўскіх фармаванняў пачынае формай дамінаваць над зместам, можна ўжывую назіраць зараз у паўднёвых суседзяў.

Аказалася, што мала аднаго толькі адмаўлення ад мінулых звычак і практык, трэба яшчэ і крыху пра прафесіяналізм дбаць. Бо колькі ж будзе так шчасціць, што самай складанай задачай патруля будзе перавесці старуху на другі бок вуліцы? З вялікім спазненнем, але жыццё ж такі паставіла пытанне на спалучэнні ўласнага самакaнтролю і навыкаў практычнага ўжывання зброі. Ну і ўсё, прыкаціліся хуценька да ненаўмыснага забойства сведкі здарэння, бо і нервы ні да чорту, і агнявая падрыхтоўка ў пераследзе не адпрацаваная.

І замест таго, каб зрабіць належны разбор палётаў ды адвесіць крыварукім мянтам прадугледжаных заканадаўствам люлей, крыклівая частка грамадства распачала кампанію "не дадзім крыўдзіць нашу новую паліцыю, яна ж з народам". Дык прыязджайце ў БССР, паглядзіце, як гэта выглядае ў маштабе краіны, калі менту трэба зусім ужо адмарозіцца ва ўчынку, каб панесці хоць якую адказнасць. А гатовых на спачуванні таксама хапае: адзін падчас пераследу з кіраваннем не зладзіў, упіліўся ў слуп -- дык адказнасць за крыварукасць таксама грамадскасць патрабавала павесіць на таго, за кім гналіся.

Тут можна яшчэ ўзгадаць, як адзін з "новых" мянтоў абураўся, што "год прайшоў, а нас усё не паважаюць". І не будуць, пакуль парушэнні будзеце выкрываць там дзе прасцей, а не там, дзе небяспечней.
kong_en_ge: (3)
У мяне для раварыстаў чарговыя дрэнныя навіны ў спалучэнні пунктаў 2.5, 2.18 і 172 ПДР :)

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jun. 23rd, 2025 02:43 pm
Powered by Dreamwidth Studios