kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2008-08-13 01:17 pm

Пацучкі

Тут вось той жа [livejournal.com profile] jekhor няспынна піярыць рэсурс OpenStreetMap у якасці альтэрнатывы CityInfo, якая урэшце павінна прынесці шчасце ўсяму чалавецтву, аднак пацукі ад дызайну як цягалі зыходнікі з майго прадукту, так і цягаюць, бо лянотныя, пакуль непужаныя, ды ўвогуле нецікаўныя да таго, што аднойчы ў дзверы пагрукаюць...

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2008-08-13 02:09 pm (UTC)(link)
1. Прызнанне -- гэта падказка для мяне: куды і як глыбока трэба капаць, каб сабраць дастаткова фактуры дзеля звароту ў праваахоўныя органы ці суд. Чалавек меў неасцярожнасць дастаткова шмат распавесці пра сябе ў прафайле + паведаміў, для каго робіць дызайн -- фактуры навалам.

2. Збор доказаў -- сапраўды, мой. Але ж, маючы крытычную наяўнасць ускосных абставінаў, ужо можна прасіць суд пра правядзенне пэўных працэсуальных дзеянняў, уключаючы ўзяцце паказанняў, выемку дакументаў і г.д.