kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2009-10-30 01:10 am

Візавы таймшэр па-літоўску

Бярэм з два-тры дзесятка асобаў, якія былі б не супраць тыдзень-другі адпачыць на балтыйскім узмор'і, а цягам астатняго году проста так пад настрой паваландацца па еўропах. Выбіраем вілу на першай-другой лініі за якія 50-60 тысячаў еўра і набываем яе на пэўную колькасць асобаў з нашага кааператыву. Пэўная колькасць вынікае з метражу жылой плошчы, дастатковага для атрымання шматразовай візы (г.зн 3-5 асобаў).

Пасля падпісання дамовы першыя пяць асобаў падаюцца на афармленне шангену, а наступныя пяць робяць аднакратныя візы і едуць перакупляць маёмаць у першых пяці. Далей працэс паўтараецца неабходную колькасць разоў да задавальнення ўсіх візавых запытаў.

Прадукцыйнасць схемы (з улікам часу на пераафармленне і атрыманне візы) каля трох групаў за два месяцы. Кошт пераафармлення ў межах сотні еўра за ітэрацыю + 60 еўра за візу на год і яшчэ нешта на страхоўку.

Вынік праекту: 2000-3000 еўра ўкладзеныя кожным удзельнікам у рэальную маёмасць (а не ў тую, што звычайна набываюць пад вырашэнне візавых пытанняў) + выдаткі каля сотні еўра на год, а на выхадзе адчыненыя дзверы ў Еўропу і адпачынак на ўласнай віле.

Толькі б амбасада не пачала нервавацца, калі пад адзін аб'ект нерухомасці цягам паўгоду пададзецца цэльны кагал. Ну, і схема патрабуе пэўнага даверу паміж удзельнікамі, бо на кожным этапе дакументальнымі ўласнікамі ўсёй маёмасці будуь толькі некалькі чалавек, а астатнія будуць нярвова дрыгацца на кожны нечаканы крок саўласнікаў :)

P.S. А яшчэ за савецкім часам хадзіў анекдот пра кантрацэпцыю па-літўску: два гандоны і на ваўняную шкарпэтку :)

[identity profile] artem-mvr.livejournal.com 2009-10-29 11:17 pm (UTC)(link)
Так, пасля першага паўгодзя, Ребе "Вас пачнуць пазнаваць і больна біць па пысе" © 12 крэслаў.
Другое, некаторым, а насамрэч большасці спачатку дадуць толькі 0,5 (гАды)...

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2009-10-29 11:20 pm (UTC)(link)
> Другое, некаторым, а насамрэч большасці спачатку дадуць толькі 0,5 (гАды)...
Усё ўжо прынята да ўвагі. Дадуць на год, бо перад шматразовай візай бярэцца аднаразовая на падпісанне дамовы.

[identity profile] artem-mvr.livejournal.com 2009-10-29 11:26 pm (UTC)(link)
алеж "па пысе" гэтае НЕ адмаўляе праз некаторы невялічкі час.
Але, можна кожны сэзон прадаваць старую і купляць НОВУЮ вілу! Каб не абрыдла ў адным і тым жа :)
Так, будуць некаторыя выдаткі на пераафармленьне, АЛЕ...

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2009-10-30 01:00 pm (UTC)(link)
Рэбе, мне болей перспектыўнай падаецца тэма забудовы набытага зямельнага ўчастка памяшканнямі з плошчай, кратнай 14 метрам, на продаж.

[identity profile] dziki-dzik.livejournal.com 2009-10-30 01:13 am (UTC)(link)
Heta hdze hetae vily u Litve kashtuyuc' 50k? Ja tu sprabavaw neshta u Druzhenikah znajsci i tam zvychajnyja viaskovyja damy pa 200k iduc'.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2009-10-30 08:42 am (UTC)(link)
Моцна залежыць ад таго, што за віла. Тут справа не ў кошце, а ў канцэпце авантуры :)

[identity profile] wal-de-maar.livejournal.com 2009-10-30 09:23 am (UTC)(link)
можа нам такі снізяць кошт візы, рэбе, пакуль кагал будзе набірацца ды варушыцца? :)

[identity profile] tdebug.livejournal.com 2009-10-30 09:50 am (UTC)(link)
Кошт візы - гэта нішто. Шматлікія далі б больш грошаў, але ж галоўная праблема гэта чаргі, паперцы, паперачкі, даведачкі, страчаны час і самае галоўная - немагчымасць атрымаць шматразовую візу. Нават руССкім фіны гэтую візу выдаюць лёгка, пад падставу што "буду ездзіць на шопінг". А нам "браты" літоўцы - не, толькі калі сваякі, ці вось - нерухомасць.
Увогуле, нічога не змянілась б нават калі на наступным тыдне гэты кошт склаў 0 еўра. Еўропа як і была зачынена для беларусаў, так і засталася б.

[identity profile] wal-de-maar.livejournal.com 2009-10-30 10:01 am (UTC)(link)
маеце рацыю..

тады яшчэ іншы варыянт - калі падпішуць дамову пра 50-км прыгранічную зону, дык можна хату дзе-небудзь пад Лідай купіць, значна танней. :)

[identity profile] artem-mvr.livejournal.com 2009-10-30 12:27 pm (UTC)(link)
Так, але і ў Еўропу таксама, далей Акропаліса і Грутас Парка ня пусцяць. Даж у ўлюбленую Клайпеду...

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2009-10-30 12:38 pm (UTC)(link)
Таму і таймшэр!

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2009-10-30 12:58 pm (UTC)(link)
Рэбе, тут ёсць яшчэ адзін момант: скупка часова акупаваных тэрыторыяў! :)

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2009-10-30 12:34 pm (UTC)(link)
Рэбе свае пытанне, як яму падаецца, ужо вырашыў, і меншым коштам.

[identity profile] wal-de-maar.livejournal.com 2009-10-30 12:39 pm (UTC)(link)
віншую!

а я ўжо быў падумаў што гэты потс ёсьць прапановай :)

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2009-10-30 12:57 pm (UTC)(link)
Не, гэта быў творчы падыход да развіцця тэмы на выпадак, калі захочацца не проста набыць жылы хлеў, але нешта, куды можна заехаць на начлег.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2009-10-30 12:57 pm (UTC)(link)
Але ж я не пакрыўджуся, калі нехта рэалізуе азначаную схему :)

[identity profile] wal-de-maar.livejournal.com 2009-10-30 01:07 pm (UTC)(link)
каб беларусы ў такой дастаткова вялікай колькасьці кансалідаваліся ды яшчэ і давяралі адно аднаму - гэта трэба пастарацца<\ckavanne off>

:)

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2009-10-30 01:14 pm (UTC)(link)
Але ж калі гэта адбудзецца, мы вернем сабе Віленскі край па самую Клайпеду! :)

[identity profile] wal-de-maar.livejournal.com 2009-10-30 01:16 pm (UTC)(link)
тады трэба кансалідавацца з танкістамі :)

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2009-10-30 01:18 pm (UTC)(link)
Не-не-не, мы ж не Чэхію вызваляць будзем, дый год не 68 :)

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2009-10-30 01:19 pm (UTC)(link)
Кошт не галоўная перашкода, як тут заўважылі. Неабходнасць планаваць кожную паездку мінімум за месяц -- вось галоўнае зло. А я жадаю ў Парыж па справах тэрмінова! :-)