kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2009-10-30 01:10 am

Візавы таймшэр па-літоўску

Бярэм з два-тры дзесятка асобаў, якія былі б не супраць тыдзень-другі адпачыць на балтыйскім узмор'і, а цягам астатняго году проста так пад настрой паваландацца па еўропах. Выбіраем вілу на першай-другой лініі за якія 50-60 тысячаў еўра і набываем яе на пэўную колькасць асобаў з нашага кааператыву. Пэўная колькасць вынікае з метражу жылой плошчы, дастатковага для атрымання шматразовай візы (г.зн 3-5 асобаў).

Пасля падпісання дамовы першыя пяць асобаў падаюцца на афармленне шангену, а наступныя пяць робяць аднакратныя візы і едуць перакупляць маёмаць у першых пяці. Далей працэс паўтараецца неабходную колькасць разоў да задавальнення ўсіх візавых запытаў.

Прадукцыйнасць схемы (з улікам часу на пераафармленне і атрыманне візы) каля трох групаў за два месяцы. Кошт пераафармлення ў межах сотні еўра за ітэрацыю + 60 еўра за візу на год і яшчэ нешта на страхоўку.

Вынік праекту: 2000-3000 еўра ўкладзеныя кожным удзельнікам у рэальную маёмасць (а не ў тую, што звычайна набываюць пад вырашэнне візавых пытанняў) + выдаткі каля сотні еўра на год, а на выхадзе адчыненыя дзверы ў Еўропу і адпачынак на ўласнай віле.

Толькі б амбасада не пачала нервавацца, калі пад адзін аб'ект нерухомасці цягам паўгоду пададзецца цэльны кагал. Ну, і схема патрабуе пэўнага даверу паміж удзельнікамі, бо на кожным этапе дакументальнымі ўласнікамі ўсёй маёмасці будуь толькі некалькі чалавек, а астатнія будуць нярвова дрыгацца на кожны нечаканы крок саўласнікаў :)

P.S. А яшчэ за савецкім часам хадзіў анекдот пра кантрацэпцыю па-літўску: два гандоны і на ваўняную шкарпэтку :)

[identity profile] artem-mvr.livejournal.com 2009-10-29 11:17 pm (UTC)(link)
Так, пасля першага паўгодзя, Ребе "Вас пачнуць пазнаваць і больна біць па пысе" © 12 крэслаў.
Другое, некаторым, а насамрэч большасці спачатку дадуць толькі 0,5 (гАды)...

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2009-10-29 11:20 pm (UTC)(link)
> Другое, некаторым, а насамрэч большасці спачатку дадуць толькі 0,5 (гАды)...
Усё ўжо прынята да ўвагі. Дадуць на год, бо перад шматразовай візай бярэцца аднаразовая на падпісанне дамовы.

[identity profile] artem-mvr.livejournal.com 2009-10-29 11:26 pm (UTC)(link)
алеж "па пысе" гэтае НЕ адмаўляе праз некаторы невялічкі час.
Але, можна кожны сэзон прадаваць старую і купляць НОВУЮ вілу! Каб не абрыдла ў адным і тым жа :)
Так, будуць некаторыя выдаткі на пераафармленьне, АЛЕ...

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2009-10-30 01:00 pm (UTC)(link)
Рэбе, мне болей перспектыўнай падаецца тэма забудовы набытага зямельнага ўчастка памяшканнямі з плошчай, кратнай 14 метрам, на продаж.