kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2005-11-14 03:08 pm
Entry tags:

Вырашэнне праблемы 2008

Паколькі дарагім расіянам, сканцэнтраваным у межах Крамлю, крытычна неабходна неяк замацаваць Ліліпуціна ва ўладзе і пасля 2008 году, у якасці аднаго з варыянтаў разглядаецца магчымасць утварэння новай дзяржавы, прэзідэнцкія тэрміны ў якой адлічваюцца "з нуля". Відавочным складаным момантам гэтага плану з'яўляецца неабходнасць прызнання з боку міжнароднай супольнасці. Інкарпарацыя Беларусі пад шыльду "саюзнай дзяржавы" тут не падыходзіць як з-за сумнёўнага юрыдычнага стану такога махлярства, так і з-за непажадання інкарпарацыі без гарантыяў допуску на расейскае палітполе адказнымі беларускімі партнёрамі па схеме.

Беларусы могуць зрабіць гешэфт на дапамозе братам. У выпадку, калі расейцы забяспечваюць перамогу Мілінкевіча, пасля абрання яго прэзідэнтам краіны Беларусь пагаджаецца на далучэнне да сабе спрадвечных беларускіх земляў Смаленшчыны. Апошнія ж, у сваю чаргу, выдзяляюцца з складу Расеі шляхам рэферэндуму аб падзяленні РФ на Смаленскую і Расейскую аўтаноміі.

Такім чынам мы маем у выніку:
1. Утварэнне новай расейскай дзяржавы, паўнамоцтвы прэзідэнта якой могуць быць падоўжаныя вольным чынам.
2. Міжнародная супольнасць з задавальненнем сустракае легальную эвалюцыйную трансфармацыю праблемнага рэжыму ва ўсходняеўрапейскім рэгіёне і заплюшчвае вочы на магчымыя злоўжыванні ў Верхняй Вольце з ракетамі падчас новага канстытуцыйнага працэсу.
3. Беларусь вяртае сабе тэрыторыі, якія належаць ёй гістарычна і ўваходзіць на міжнародную арэну як поўнавартая еўрапейская дзяржава з агульнапрызнанай уладаю.
4. Прэцэдэнт узаемавыгаднага міжнароднага супрацоўніцтва вышэйшага ўзроўню.

Сапраўды, Парыж каштуе месы, а трэці тэрмін Пуціна каштуе Смаленскай вобласці :-)

P.S. Часам пад піва ў галаву лезуць дзіўна добрыя праекты :-)

[identity profile] slaver-be.livejournal.com 2005-11-14 05:44 am (UTC)(link)
Так Пуцін будзе кіраваць да сьмерці, аддавая то Курылы японцам, то Хабараўск кітайцам, то Ладагу фінам... :)

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2005-11-14 05:54 am (UTC)(link)
Шаноўны, вас штосці не задавальняе ў гэтым працэсе няспыннай цывілізаціі еўраазіяцкіх тэрыторыяў? Разам такую веліч ніхто не здолее прывесці да прыстойнага стану, а крок за крокам -- чаму б і не :-) Пры тых жа фінах клубніка ў крамах будзе з'яўляцца не ў ліпені, а ў 9 гадзін раніцы!

[identity profile] slaver-be.livejournal.com 2005-11-14 05:59 am (UTC)(link)
Не, я не супраць. Нават наадварот :)
Цікава проста, ці магчыма такое :)

[identity profile] vovansystems.livejournal.com 2005-11-14 09:15 am (UTC)(link)
дасылайце лістом ВВП :)

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2005-11-14 09:22 am (UTC)(link)
Спадзяюся, што ФСО і без залішніх маіх целарухаў выканае далейшы трансфер :-)

[identity profile] czalex.livejournal.com 2005-11-14 01:45 pm (UTC)(link)
расейскія паліттэхнолягі задарма ядуць свой хлеб!

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2005-11-15 02:01 am (UTC)(link)
Яны думаюць толькі пра сябе, а мы яшчэ і пра сябе :-)

[identity profile] pavelak.livejournal.com 2005-11-14 04:57 pm (UTC)(link)
мне таксама падабаецца, але ж ёсьць прапанова.

няхай нам яшчэ Кенігсбэрг аддадуць, а мы яго на Вільню...

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2005-11-15 02:00 am (UTC)(link)
Ухваляю прапанову і накладаю рэзалюцыю: "Ініцыятару -- да выканання" :-)

[identity profile] pavelak.livejournal.com 2005-11-15 04:10 pm (UTC)(link)
Сястра Міласердава цытавала калісьці ці то знаёмага свайго паэта, ці то знаёмага яе знаёмага...

карацей, гэты хлопец у Вільні на нейкай асамблеі чытаў свае вершы, якія пачыналісь так:

"Калі сюды мы вернемся на танках..."

у зале цішыня натуральна мёртвая ўтварылась.

[identity profile] tdebug.livejournal.com 2007-12-13 08:04 pm (UTC)(link)
Галасуйце за Мiлiнке kong_en_ge!