kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2006-01-04 01:34 pm
Entry tags:

(no subject)

Шаноўныя сябры!

Калі каго з вас, хто прапісаны ў Мінску, яшчэ не паспелі сагітаваць пакінуць свой подпіс за вылучэнне Мілінкевіча кандыдатам на прэзідэнцких выбарах, я з удзячнасцю выпраўлю гэтае ўпушчэнне.

Звяртайцеся на email ці пакідайце каардынаты для збору подпісаў тут.

[identity profile] belnetmon.livejournal.com 2006-01-04 03:02 pm (UTC)(link)
Рэбе, давайце лiчыць.
У РБ 10 млн чалавек.
Бярэм гарадское насельнiцтва Мiнск+абласныя цэнтры, гэта 3 млн амаль.
Ад гэтай колькасцi бярэм 70%, хто галасуе = 2.1млн
Зараз бярэм вагон аптымiзму i лiчым, што 30% (ого!) ад iх - сумленныя людзi, якiя нешта разумеюць. = 630.000
Гэта каля 6%.
Потым бярэм Гайдукевiча i iнш. кандыдатаў, якiя прыперлiся на выбары.
Расказаць вынiк?

Каб нармальнаму чалавеку ў сённяшняй сітуацыі не здурэць ад таго, што няма выйсця, трэба станавiцца ярым лукашыстам, як я.
Вось скончым рэмантаваць офiс - абавязкова набуду вялiзарзны партрэт i павешу яго над уваходам.

А на выбары я не пайду, бо ў цырку я ўжо быў. I вам раю зрабіць гэтак жа


[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2006-01-04 03:17 pm (UTC)(link)
> i павешу яго над уваходам.
Ві такі ведаеце, ваш фінал мне спадабаўся, а пачатак лепш перарабіць!

> А на выбары я не пайду, бо ў цырку я ўжо быў. I вам раю зрабіць гэтак жа
Рэбе, я такі працую не за ідэю і не за грошы, і нават не на Мілінкевіча. Я забаўляюся. Прыкладна так жа, як Ві, калі лазіце па каналізацыях і псуеце СХватчыкам настрой і гульню сваім знішчэннем іхніх тэрытытарыяльных мечанняў :-)
forever_live: (Default)

[personal profile] forever_live 2006-01-04 03:28 pm (UTC)(link)
> А на выбары я не пайду, бо ў цырку я ўжо быў.

Рэбе, а кніжкі вы таксама не чытаеце, бо адна ў вас ужо ёсьць?

[identity profile] belnetmon.livejournal.com 2006-01-04 04:16 pm (UTC)(link)
Ёсць!

"Беларусь: феномен в центре Европы"

аўтар: Азаренок

[identity profile] ex-cmok.livejournal.com 2006-01-05 12:20 am (UTC)(link)
А я набуду сабе АК-47(даўно пара ўжо)...
...Мачыць млін...усіх.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2006-01-05 11:09 am (UTC)(link)
АК -- Аляксандр Казулін? :-)

[identity profile] ex-cmok.livejournal.com 2006-01-05 07:07 pm (UTC)(link)
Не :-) сапраўдны...