kong_en_ge: (Default)
[personal profile] kong_en_ge
Шаноўныя сябры!

Калі каго з вас, хто прапісаны ў Мінску, яшчэ не паспелі сагітаваць пакінуць свой подпіс за вылучэнне Мілінкевіча кандыдатам на прэзідэнцких выбарах, я з удзячнасцю выпраўлю гэтае ўпушчэнне.

Звяртайцеся на email ці пакідайце каардынаты для збору подпісаў тут.

Date: 2006-01-04 12:07 pm (UTC)
From: [identity profile] belnetmon.livejournal.com
А колькi мне заплацiць польская амбасада, калi я пастаўлю свой подпiс? Па БТ паведамлялi, што прошлы раз за Ганчарыка давалi па 10 даляраў. А колькi будзе зараз? Базавая велiчыня павялiчалася ж!

Date: 2006-01-04 12:17 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
АКЦЫЙА!
Члены БРСМ і іншыя інваліды ўмственай працы абслугоўваюцца бясплатна!

Date: 2006-01-04 03:02 pm (UTC)
From: [identity profile] belnetmon.livejournal.com
Рэбе, давайце лiчыць.
У РБ 10 млн чалавек.
Бярэм гарадское насельнiцтва Мiнск+абласныя цэнтры, гэта 3 млн амаль.
Ад гэтай колькасцi бярэм 70%, хто галасуе = 2.1млн
Зараз бярэм вагон аптымiзму i лiчым, што 30% (ого!) ад iх - сумленныя людзi, якiя нешта разумеюць. = 630.000
Гэта каля 6%.
Потым бярэм Гайдукевiча i iнш. кандыдатаў, якiя прыперлiся на выбары.
Расказаць вынiк?

Каб нармальнаму чалавеку ў сённяшняй сітуацыі не здурэць ад таго, што няма выйсця, трэба станавiцца ярым лукашыстам, як я.
Вось скончым рэмантаваць офiс - абавязкова набуду вялiзарзны партрэт i павешу яго над уваходам.

А на выбары я не пайду, бо ў цырку я ўжо быў. I вам раю зрабіць гэтак жа


Date: 2006-01-04 03:17 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
> i павешу яго над уваходам.
Ві такі ведаеце, ваш фінал мне спадабаўся, а пачатак лепш перарабіць!

> А на выбары я не пайду, бо ў цырку я ўжо быў. I вам раю зрабіць гэтак жа
Рэбе, я такі працую не за ідэю і не за грошы, і нават не на Мілінкевіча. Я забаўляюся. Прыкладна так жа, як Ві, калі лазіце па каналізацыях і псуеце СХватчыкам настрой і гульню сваім знішчэннем іхніх тэрытытарыяльных мечанняў :-)

Date: 2006-01-04 03:28 pm (UTC)
forever_live: (Default)
From: [personal profile] forever_live
> А на выбары я не пайду, бо ў цырку я ўжо быў.

Рэбе, а кніжкі вы таксама не чытаеце, бо адна ў вас ужо ёсьць?

Date: 2006-01-04 04:16 pm (UTC)
From: [identity profile] belnetmon.livejournal.com
Ёсць!

"Беларусь: феномен в центре Европы"

аўтар: Азаренок

Date: 2006-01-05 12:20 am (UTC)
From: [identity profile] ex-cmok.livejournal.com
А я набуду сабе АК-47(даўно пара ўжо)...
...Мачыць млін...усіх.

Date: 2006-01-05 11:09 am (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
АК -- Аляксандр Казулін? :-)

Date: 2006-01-05 07:07 pm (UTC)
From: [identity profile] ex-cmok.livejournal.com
Не :-) сапраўдны...

Date: 2006-01-04 01:29 pm (UTC)
forever_live: (Default)
From: [personal profile] forever_live
Калі зараз паспрабуеш падпісацца за Ганчарыка - будуць біць па пысе!

Date: 2006-01-04 01:38 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Тармазоў заўсёды б'юць па розных месцах :-)

Date: 2006-01-04 12:57 pm (UTC)
From: [identity profile] hondurazian.livejournal.com
я з задавальненьнем... хоць магу і самому сабе падпісацца )))

Date: 2006-01-04 01:20 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Не, паміж сабою няхай актывісты лепш піва пап'юць пасля заканчэння кампаніі і падчас прамежкавага правядзення вынікаў :)

Date: 2006-01-04 01:30 pm (UTC)
forever_live: (Default)
From: [personal profile] forever_live
А ці этычна падпісвацца самому сабе?

Date: 2006-01-04 01:39 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Ну, пакуль што самазадавальненне не з'яўляецца правапарушэннем, калі толькі не адбываецца ў публічным месцы :-)

Date: 2006-01-04 01:41 pm (UTC)
From: [identity profile] hondurazian.livejournal.com
гэта ж лішні подпіс Мі ў капілку, усё дзеля Беларусі.
толькі па-мойму гэта проста не дазваляецца...
па праўдзе, мне проста лянотна ехаць з адным сваім подпісам у выканкам Савецкага раёну.

каб ведаць, хто там зьбірае

Date: 2006-01-04 02:04 pm (UTC)
forever_live: (Default)
From: [personal profile] forever_live
У выканкаме? Думаю, ніхто :-)
Нешта жахліва ісьці ў выканкам, зьбіраць подпісы. :-(

Date: 2006-01-04 02:18 pm (UTC)
From: [identity profile] hondurazian.livejournal.com
Ды не! у Савецкім раёне! ладна падішуся на сядзібе БНФ...

Date: 2006-01-05 10:26 am (UTC)
From: [identity profile] shorj.livejournal.com
а ви таки всё шутите

Date: 2006-01-05 11:10 am (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
И приглашаем посмеяться вместе с нами при наличии паспорта с пропиской в Минске :-)

Date: 2006-01-05 12:03 pm (UTC)
From: [identity profile] shorj.livejournal.com
есть такой... где тут записывают в пионеры? на mail.ru... писать к shorj@...

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated May. 22nd, 2025 04:57 pm
Powered by Dreamwidth Studios