2013-12-21

kong_en_ge: (3)
2013-12-21 08:20 am

(no subject)

Рабіць "пратэст", які лёгка падавіць дзякуючы кропкавым характары лакалізацыі, і наяўнасць якога ні для каго не з'явіцца дадатковым довадам у паддывановай барацьбе -- справа нескладаная.

Куды складаней зрабіць нешта, што будзе відавочна заўважным, але ўдзельнікаў за дупу на пакусаеш. Напрыклад, усім нязгодным прыпыніць карастанне аўтакарчамі "пакуль пошліну не адменяць". Пустыя вуліцы -- наш адказ паборам. Тут мусарскімі сіламі людзей гвалтам з аўтобуса ў падагнаны аўтос за стырно не перасадзіш :-)

Болей за ўсё нагдвае знешне ўсё гэта такі сродак пратэсту, як галадоўка. Альбо ты яе абвяшчаеш і дамагаешся мэты, альбо падыхаеш, бо пераацаніў уласную значнасць; а ўсе гэтыя абедзеныя перапынкі і асартыментныя варыяцыі (памятаеце "цукеркавыя" галадоўкі?) -- толькі паразітаванне на інфармацыйнай нагодзе.