2014-03-12

kong_en_ge: (3)
2014-03-12 11:23 am

(no subject)

Стаю на светлафоры перад Першатравеньскай на Купалы. Да зялёнага застаецце секунд з 20. У шкло грукаецца вадзяцел з фуры ззаду і пытаецца з невызначальным акцэнтам: "макад?" Здагадваюся, што шукае МКАД, і разгубляюся, куды ж яго паслаць, бо часу на ўдакладненне патрэбнага месца няма, а з цэнтра можна ехаць у любы бок з аднолькавым поспехам. У выніку вырашыў, што лепей няхай ён едзе не за мной і тыкнуў рукой у бок вакзала :)