Не паедзем у Канаду лячыцца!
Mar. 13th, 2014 09:00 amКалі чытаю розныя жахлівыя гісторыі пра канадскую медыцыну для панаехаў у гэтыя вашы таронты з ванкуверамі, неяк пахабна смяюся. Бо панаехі лічаць, што галоўная праблема непрыступнасці тэрміновай дапамогі ў бліжэйшай клініцы ў тым, што апоінтмент не прызначаны, а мы знутры бачым, што той апоінтмент прызначыць -- гэта ж яшчэ праз колькі бізнэс-логікі прадрацца трэба, ды яшчэ там, дзе зроблена часам "на ад'ябіся" :)