kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2012-01-05 01:42 pm

(no subject)

Правесці справядлівую і зразумелую люстрацыю ў ДАІ -- бадай што самая простая справа сярод неабходных:
1) Па кожным патрульным экіпажы падняць складзеныя пратаколы за апошні год.
2) Згрупаваць па месцах, дзе былі зафіксаваныя парушэнні, а таксама па перыядах (дзеля выяўлення сезонных палкавых паляванняў).
3) Супаставіць са статыстыкай аварыйнасці на гэтых месцах, звязанай з парушэннямі, за якія складаліся пратаколы.
4) Слабая карэляцыя -- падстава для звальнення.
5) Пункты 1-4 паўтараць штогод.
6) PROFIT: альбо штат скароціцца да мінімальна дастатковага, альбо застаўшыеся працаваць пачнуць згодна з намінальна пастаўленымі мэтамі.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2012-01-05 12:45 pm (UTC)(link)
Прыклады выпадковых сітуацый: не працуе адзін са светлафораў ці не заўважаная дадатковая секцыя, пад якую дазволены паварот; спыніўся на сантыметр за стоп-лініяй, бо прапусціў, што мільганне зялёнага заканчваецца, і таму спыняцца не планаваў увогуле. Процьма такіх выпадкаў, пры тым, што пад чырвонае святло ахвочых ездзіць няма ўвогуле.