kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2013-10-31 09:33 am

На працяг тэмы

Ты ўзгадняеш кандыцыянер, ганарышся гэтым, прымаеш развёрстым анусам узгадненне самавольнай пакладкі ламінату пад паркетную дошку, а пасля ўсё, што нажыта непасільнай працай і падмазкамі, ўсё гэта адмяняюць, бо "не згадзілася" (ц).

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2013-10-31 09:40 am (UTC)(link)
У старадаўнія часы, калі я яшчэ верыў, што ў гэтай краіне магчыма мець адначасова уласную справу і здаровыя нервы, і стаяў у чарзе у выканкаме па ўзгадненне статута падчас чарговай упарадкавальнай перарэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання, з той чаргі на мяне знізайшла благадаць прасвятлення.
Благадаць мела выглад дзядзькі, які заўважыў, што хоць фармальна дзень і амаль апошні, адведзены пад пэўныя дзеянні, а пасля будуць кары нябёсныя, але ж нешта не назіраецца гатоўнасці працаваць да апошняга кліента, а значыць, радзімка не супраць у чарговы раз адкласці канчатковую дату. На гэтым месцы я разгарнуўся і выйшаў з выканкамаўскага калідора, а перарэгістрацыю падаўжалі яшчэ ледзь не тры гады. Дарэчы, мы яе так і не прайшлі, ліквідаваўшы кампанію.
І адзіны раз на маёй памяці, калі радзімка была гатовая стаяць насмерць, але апусціць сцяжок з пачаткам новых сутак -- гэта было ўвядзенне новых мытаў на аўтосы.