kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2006-12-29 09:24 pm
Entry tags:

Другая маладосць

Скачаў адзін стары тэкстовы квест, без гіперспасылак a-la Windows Help, толькі з тэкставым апісаннем становішча і ручным наборам свайго дзеяння (ніякіх буфераў абмену ці хоць нататніка). Знайшоў тры каманды, на якія сафціна не залаялася "не ведаю!" (уключаючы quit). Адчуў, што я яшчэ надта малады, бо не застаў эпоху папулярнасці такіх геймаў і не адрадзіў у сабе нічога на хвалі настальгічных пачуццяў.

ЗЫ. А першая гульня, з якою я пазнаёміўся ў 1983 годзе, была славутая "атака марсіянаў" на тэкставых маніторах СМ-4 у мінскім Інстытуце Электронікі

ЗЗЫ. У гэтым годзе, хутчэй за ўсё, нічога болей не напішу, таму віншую ўсіх з самі-здагадайцеся-якой-нагоды!

Post a comment in response:

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting