kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2006-12-29 09:24 pm
Entry tags:

Другая маладосць

Скачаў адзін стары тэкстовы квест, без гіперспасылак a-la Windows Help, толькі з тэкставым апісаннем становішча і ручным наборам свайго дзеяння (ніякіх буфераў абмену ці хоць нататніка). Знайшоў тры каманды, на якія сафціна не залаялася "не ведаю!" (уключаючы quit). Адчуў, што я яшчэ надта малады, бо не застаў эпоху папулярнасці такіх геймаў і не адрадзіў у сабе нічога на хвалі настальгічных пачуццяў.

ЗЫ. А першая гульня, з якою я пазнаёміўся ў 1983 годзе, была славутая "атака марсіянаў" на тэкставых маніторах СМ-4 у мінскім Інстытуце Электронікі

ЗЗЫ. У гэтым годзе, хутчэй за ўсё, нічога болей не напішу, таму віншую ўсіх з самі-здагадайцеся-якой-нагоды!

(Anonymous) 2007-03-15 05:15 pm (UTC)(link)
шчыры дзякуй!
ну, тады пра сябя што-н. паведамлю ;-)
маю lj ад пачатку 2004, але ў асноўным неактыў.
ды і нейкія прасторавыя трансфармацыі ў свядомасці робяць сам працэс ідэнтыфікацыі неабавязковым. таму так і ўступаю ў кантак у форме ананіма :_)

дзякуй за аператыўнасць.