kong_en_ge (
kong_en_ge) wrote2015-11-10 01:23 pm
![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Entry tags:
Гісторыя заходзіла на чарговы круг
Адна вядомая файлапамойка зараз у голас прэс-рэлізіт пра тое, што праваўладальнікі мелі ўсе магчымасці, каб своечасова прыбіраць з яе неналежны кантэнт, і таму ніякай шкоды ім не наносілася.
Праўда, усе мы ведалі, што амаль усё менавіта там можна і знайсці -- пакуль праваўладальнік зарыентуецца і ўвогуле празнае пра раздачу. Так што як па мне, дык усе гэтыя абарончыя посцікі ад знешне разумных аўтараў выглядяюць неяк дзіўнавата і недарэчна.
Ну, і так, нагадвае адну ўжо сівую гісторыю:— А як, дарэчы, вы вырашылі пытаньне аўтарскіх правоў?
— Большасьць сабраных тут прадуктаў ёсьць у адкрытым доступе ў інтэрнэце, але карыстальніку нашмат больш зручна карыстацца дыскам, чым шукаць і спампоўваць гэтыя рэчы з інтэрнэту. Мы імкнуліся зьвязацца з усімі аўтарамі, зь якімі ўдалося, і атрымалі ад іх дазвол на выкарыстаньне прадуктаў. Калі ж у каго з аўтараў, зь якімі мы зьвязацца не змаглі, узьнікнуць пытаньні — я гатовы зь імі сустрэцца. Мой тэлефон ёсьць на дыску. Сам я займаўся мэнэджмэнтам дыску, працу па кампіляцыі праграмаў рабіў Уладзіслаў-Дракула. Дарэчы, гэты дыск рабіўся толькі на мае ўласныя сродкі.