kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2007-12-16 02:20 pm

Да вытокаў #4

Калі мінулым разам я дастаў кнігі, якія зламалі мой моск, рэбе [livejournal.com profile] forever_live пацікавіўся, ці не планую я надалей выцягваць іншыя рарытэтныя выданні, добра вядомыя ў пэўных колах. Дык вось, я спадзяюся не быць такім прадказальным і абяру на сёння іншыя граблі для наступстваў.
Шмат хто ў дзяцінства маляваў уласныя мапы, але ж мала хто скажа, што пасля перавёў іх у лічбавую форму, як гэта зрабіў я праз амаль 2 дзесяцігоддзя, калі распрацоўваў адпаведную сістэму (дакладней, змагаўся з жукамі і рапухамі ў створаным яшчэ да мяне ёйным аналагу пад DOS). Атрымалася даволі файна; ці тое я ў дзяцінстве добра маляваў, ці тое добра перарабіў праект, што ім было не брыдотна апрацаваць нават такую жудасць (клікабельна):


Прыкладаць сюды фота зыходнага аркушу фармата А1 не стану, бо паважаю чужое псіхічнае здароў'е. Дарэчы, [livejournal.com profile] sergei_d ужо такі можа публікаваць мемуары "пра будку" :)

[identity profile] abc-in-lj.livejournal.com 2007-12-18 01:02 am (UTC)(link)
Дарэчы, gusily - навамодны бот для SEO. Калі паглядзіш page source пабачыш, што ён наўстаўляў схаваных спасылак

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2007-12-18 12:14 pm (UTC)(link)
Фу, якая брыдоціна!