kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2008-01-31 04:28 pm

Гэта трэнд

Недахоп грошаў у бюджэце выклікае ў нашым БССР разуменне таго, што трэба дзяліцца нават з прадпрыемствамі без долі дзяржаўнага ўдзелу. Ад пачатку тыдня ўжо абмяркоўваўся плануемы дазвол на абавязковае аўтастрахаванне недзяржаўнымі страхаўшчыкамі. А сёння трапіў мне ў рукі ўжо адзін "профільны" дакумент, які прынялі нават хутчэй за тое, што я мог чакаць. Фармулёўкі, канешне, там крывыя як калоссі на гербе-капусце, бачна, што пісалася ўсё ў нейкай страшэннай спешцы і без якога асэнсавання напісанага, але контуры адчыненай форткі праступаюць даволі выразна.

Хілеюць дзяржаўныя рукі, не ўтрымаць усё ў калгасе, ох, не ўтрымаць... Памры ты сёння, радзіма мая дарагая, а я -- заўтра.

[identity profile] joker-27.livejournal.com 2008-01-31 02:40 pm (UTC)(link)
ой-вэй... Таки может ви нам расскажете?...

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2008-01-31 02:41 pm (UTC)(link)
Праз пару тыдняў -- няхай муць адстаіцца :)

[identity profile] mike--d.livejournal.com 2008-01-31 02:54 pm (UTC)(link)
> Хілеюць дзяржаўныя рукі, не ўтрымаць усё ў калгасе, ох, не ўтрымаць...

Це ваши марны дзiвочи мриi.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2008-01-31 03:01 pm (UTC)(link)
Рэбе, я бачу, як усе паціху спаўзае да паўторнага расцягвання "багацця краіны", наашчаджанага канфіскацыйнымі намаганнямі апошняга дзесяцігоддзя. Гэткая "Перабудова-2", калі зноў галоўнае не шчоўкнуць клювам у недарэчны момант.

[identity profile] mike--d.livejournal.com 2008-01-31 03:04 pm (UTC)(link)
К потере управляемости это не приведёт.
Хотя теперь уже всё равно.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2008-01-31 03:07 pm (UTC)(link)
Калі не хапае магчымасць сканцэнтраваць рэсурсы ў адных руках, гэта непазбежна выклікае фармаванне альтэрнатыўных цэнтраў уплыву на сітуацыю. Я не кажу, што здолею зрабіць на гэтым зараз гешэфт, я толькі дзялюся ўражаннем ад таго, што бачу.

[identity profile] mike--d.livejournal.com 2008-01-31 03:16 pm (UTC)(link)
«Кто в армии служил, тот в цирке не смеётся».

Будем надеяться, что в каком-то затерянном уголке тёмного подвала зародился плесневый грибок, из которого благодаря децентрализации вырастет тот, кто сожрёт Неназываемого. А пока будет идти переваривание, процесс рождения новой элиты в условиях повышенной влажности и глобального потепления станет необратимым. Вплоть до свободы, встречающей Климова у входа и братьев, подающих ему меч.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2008-01-31 03:20 pm (UTC)(link)
Калі мы прыйдзем да ўлады, то ад імя беларускага народу перавядзем Клімава з камеры ў камфартабельную палату псіхіятрычнай лекарні імя Боруха!

[identity profile] mike--d.livejournal.com 2008-01-31 03:44 pm (UTC)(link)
Решение сколь мудрое, столь гуманное.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2008-01-31 03:47 pm (UTC)(link)
Ну, не прымушаць жа ж Боруха весці прыём за кратамі?!

[identity profile] mike--d.livejournal.com 2008-01-31 03:52 pm (UTC)(link)
Отчего же. Раз в год вполне можно повернуть его лицом к народу. И даже -- не побоюсь это произнести вслух -- поднять ему веки.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2008-01-31 03:55 pm (UTC)(link)
> поднять ему веки.
... нацягнуць на дупу і маргаць вымусіць, ага.

[identity profile] slaver-be.livejournal.com 2008-01-31 06:04 pm (UTC)(link)
Рэбэ вырашыў справакаваць супольнасьць на дыскусыю, але канкрэтныя факты зажаў? Ай-ай-ай…

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2008-01-31 06:07 pm (UTC)(link)
А за факты ві яшчэ прыйдзеце да мяне, узяўшы з сабою грошы!