kong_en_ge: (3)
2015-02-19 09:02 am

(no subject)

У зносінах з радзімкай трэба цвёрда ўсведамляць, што яна наўрад ці разумнейшая за цябе. Але падлейшая -- гэта стоадсоткава.
kong_en_ge: (3)
2015-01-21 01:28 pm

Новае ў блогінгу

Напісаць зневажальны камент у адрас аўтара блогу ў ягоным жа блоге і пасля дамагчыся закрыцця блогу праз мінінфарм з прычыны размячшэння абразлівага зместу :)
kong_en_ge: (3)
2014-12-17 12:20 am

(no subject)

Мытныя пытанні на ўездзе ў БССР нагадваюць анекдот пра выпіску з вар'ятні:
-- Паціэнт, ва ўнітазе рыбу лавіць можна?
-- Так.
-- Выпісваць рана. Наступны. Ва ўнітазе рыбу лавіць можна?
-- Не.
-- Выпісваем.
[крыху пазней па-за вар'ятняй]
-- А чаму ты сказаў, што ва ўнітазе рыбы няма?
-- А я што, дурны, каб рыбныя месцы здаваць?

Дык я пра што. Пытанні "сырое мяса ў багажы ёсць?" як раз з той жа серыі: я што, дурны -- здаваць мясасховішчы?
kong_en_ge: (3)
2014-12-02 12:01 am
Entry tags:

(no subject)

Бягучыя кошты на нафту вымушаюць шкадаваць хіба што пра тое, што Навадворская да іх не дажыла.
kong_en_ge: (Default)
2014-10-14 10:21 pm
Entry tags:

(no subject)

Даючы паказанні на следстве, вы перадаеце ўсе аўтарскія правы на справу следчаму. У выніку вам -- тэрмін, яму -- ганарар. Заўсёды памятайце пра гэта, шаноўныя сааўтары ўласнай будучыні.
kong_en_ge: (3)
2014-08-23 10:30 am
Entry tags:

Пытанні падаткаабкладання

А вось 13% падаходнага ад нуля -- гэта хоць крыху болей за 12%? Ці наварыць радзімка хоць нешта на баланду шматдзетным?
kong_en_ge: (3)
2014-06-26 05:43 pm

Формула для дамовы

Колькі ўжо часу прайшло з таго мінулага жыцця, а актуальнасці не згубіла:
Праграмнае забяспечанне ствараецца з выкарыстаннем інструментарыя, ідэнтычнага ліцэнзійнаму
kong_en_ge: (3)
2014-04-19 12:18 pm
Entry tags:

Водар, які аб'ядноўвае

Дзве кроплі меркаптана на паверх -- і вось ужо ўвесь пад'езд дома з электраплітамі хорам выклікае аварыйку Мінгаза...
kong_en_ge: (3)
2014-03-21 02:53 pm

(no subject)

Замацаванне ў законе прэзумпцыі недаверу супрацоўнікам унутраных спраў -- амаль адзіны дзейсны сродак дамагчыся таго, каб доказы збіраліся як належыць, а не "пад палку" ў штомесячную справаздачу.
kong_en_ge: (3)
2014-03-20 02:35 pm

Насустрач выбарам!

Да выбарчай кампаніі кожны нераўнадушны чалавек павінен мець у кішэні наборны штамп са словам "яблан", "мудак" альбо яшчэ якой праўдзівай характарыстыкай, каб хутка і своечасова ўносіць карэктывы ў перадвыбарную агітацыю, што трапляецца на шляху.
kong_en_ge: (3)
2014-03-17 03:40 pm

Да ўвагі абанентаў пазаведамаснай аховы

А вам спакойна за маёмасць на перыяд бязуладдзя, калі дакладна адзін камплект ключоў знаходзіцца невядома ў чыіх руках?[Poll #1960941]
kong_en_ge: (3)
2014-02-15 12:02 am

(no subject)

А ці застаўся яшчэ нехта, хто лепіць тэхагладную налепку на лабавік?
[Poll #1956764]
kong_en_ge: (Default)
2014-01-14 11:55 am
Entry tags:

Камеры захоўвання: крадзем разам

Пасля таго, як "спажыўца" адвучылі не плаціць за пабіты з-за ўласнай нязграбнасці тавар у гандлёвай залі, а "пешахода" -- спадзявацца на бясспрэчную кампенсацыю за выпадковае абліццё вадой з лужыны ад праезжага аўто, надыходзіць час даць па руках і ў пытанні нібыта адказнасці за крадзёж рэчаў у камерах захоўвання.


Юрысты-аферысты і іншыя жруналісты ад смажаных тэмаў любяць спасылацца на абавязак кампенсаваць страты ад крадзяжоў, бо ёсць дамова захоўвання, заключаная ў форме выдачы ключа з нумарам, аднак какетліва абыходзяць увагай п.3 арт. 783 ГК, дзе прапісана, што ў выпадку бязвыплатнай дамовы захоўвання абавязак па захоўванні рэчаў ускладаецца на выканаўцу ў той ступені, у якой бы ён клапаціўся пра ўласныя рэчы. Хто скажа, што пра ўласныя рэчы ў камерах захоўвання гандлёвы цэнтр дбае неяк інакш за рэчы наведвальнікаў, няхай першы пойдзе ў суд са сваімі аргументамі.


Ну і арт. 391 пра абавазяк выплаціць страты таксама спасылаецца на нязручны пасля прачытання арт. 372, якім фактычна здымаецца адказнасць за знікненне, калі выконваліся ўсе неабходныя па сутнасці дамовы дзеянні (гл. зараз зноў на абаваязак клапаціцца за чужое роўна як за свае).

kong_en_ge: (3)
2014-01-10 10:09 am

Фронт хвалі

Раней было як: пайшоў у афлайнавую краму, памацаў там якую рэч, вынес мозг кансультанту, а пасля набыў тое ж самае праз сеціўную краму.

А зараз пайшоў на анальнер пачытаць тэхнічнае апісанне з водгукамі, а пакупку робіш праз shop.by.
kong_en_ge: (3)
2013-12-30 01:51 am

(no subject)

Хто кажа, што настаўнікі сёння сталі сцыклівым гаўном, да якога адпаведныя і адносіны, не зусім дакладны ў сваім падыходзе. Бо адбылося гэта, па меншасці, гадоў з 30-40 таму, а зараз проста ўвайшлі ва ўзрост прыняцця і агучвання рашэнняў тыя, хто адчуў гэта яшчэ ў свае школьныя часы на ўласнай шкуры.
kong_en_ge: (3)
2013-12-22 07:40 am

Па сутнасці

Шэры заробак і фінак -- найлепшы "стоп-падатак", калі што.
kong_en_ge: (3)
2013-12-15 09:32 am

Грошы, пара валіць!

Настаў псіхалагічны момант змяніць месца захоўвання грошай, перамясціўшы яго на 180 кіламетраў у накірунку на Лондан.
kong_en_ge: (3)
2013-12-05 01:11 am

(no subject)

Калі міліцыя звяртаецца па дапамогу, заўсёды неяк узгадваецца, што радзімка ім і так няблага дапамагае жыллём з заробкамі (легальнымі не не зусім); так што ўжо грамадзян маглі б і не турбаваць па дробязях кшталту даць паказанні супраць каго, бо інакш справа не лепіцца.