kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2009-12-22 11:01 am

(no subject)

Калі 10 гадоў таму я працаваў у маленькай псіхіятрычнай лякарнівялікай навучальнай установе (скарочана ВНУ) выкладчыкам, да мяне на лабе падышлі студэнты з энергафаку і сказалі, што ім вельмі-вельмі не хочацца  сёння што-небудзь рабіць, бо на двары дзень энергетыка. Мне таксама пад канец году (як і ўсім яго цягам) не хацелася рабіць анічога, таму я махнуў рукою з выглядам "не веру, але за здольнасць прыдумаць повад на роўным месцы можаце ісці".
Так я даведаўся пра яшчэ адно прафесійнае свята, якое трэба мець падчас складання плану навучання.