(no subject)
Dec. 22nd, 2009 11:01 am![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Калі 10 гадоў таму я працаваў у маленькай псіхіятрычнай лякарнівялікай навучальнай установе (скарочана ВНУ) выкладчыкам, да мяне на лабе падышлі студэнты з энергафаку і сказалі, што ім вельмі-вельмі не хочацца сёння што-небудзь рабіць, бо на двары дзень энергетыка. Мне таксама пад канец году (як і ўсім яго цягам) не хацелася рабіць анічога, таму я махнуў рукою з выглядам "не веру, але за здольнасць прыдумаць повад на роўным месцы можаце ісці".
Так я даведаўся пра яшчэ адно прафесійнае свята, якое трэба мець падчас складання плану навучання.
Так я даведаўся пра яшчэ адно прафесійнае свята, якое трэба мець падчас складання плану навучання.