kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2010-05-31 04:05 pm

Хамячкі такія хамячкі...

Офісныя хамячкі выйшлі з "грамадскай ініцыятывай" і напісалі цэлы "зварот да "прэзідэнта" з ніжэйшай просьбай дазволіць смактаць стоячы, а не з каленяў адмяніць НПА адносна рэгістрацыі інтэрнет-рэсурсаў з "нацыянальнага сегменту". Нават заклікаюць пакідаць подпісы ў падтрымку. Бязглуздая ідэя з бязглуздай рэалізацыяй: дзякуючы прававой непісьменнасці арганізатараў, "зварот" ніхто не стане браць да ўвагі, бо ён і блізка не адпавядае закону аб зваротах грамадзян. Недзе так жа ж бязглузда 5 гадоў таму дзейнічалі і неабыякавыя маладзёны, што бегалі па Феліксу і збіралі "подпісы" за скасаванне пераіменаванню праспектаў. Ага, як такіх не абламаць, калі яны і паняцця не маюць пра тое, як звароты рабіць...

Я так думаю, што нормы ўказу трэба зрабіць яшчэ болей жорсткімі: пры выкарыстанні адрасу сайта ці электроннай пошты ў рэкламе зрабіць абавязковай спасылку на нумар дзяржрэгістрацыі адпаведнага рэсурса ў БелГІЭ (як сёння гэта робіцца адносна УНП, назвы суб'екта гаспадарання і нумароў ліцэнзій). А пасля ўжо перайсці да ўпарадкавання выкарыстання GUID'аў.

[identity profile] slaver-be.livejournal.com 2010-05-31 01:56 pm (UTC)(link)
Рэбе, вы б выклалі падборку вашых фірмовых кляўз і даносаў скаргаў і прапановаў для асьветы градамазян. Насамрэч, я не жартую.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2010-05-31 01:58 pm (UTC)(link)
Не хапала яшчэ рэвалюцыю ў краіне справакаваць! Няхай гэтым займаюцца прафесійныя змагары!

[identity profile] slaver-be.livejournal.com 2010-05-31 02:00 pm (UTC)(link)
Не дзеля змагароў жэ :)

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2010-05-31 02:03 pm (UTC)(link)
А дзеля каго? Хто будзе карыстацца вынікам, і што з гэтага буду мець я, акрамя гемарою? :)

[identity profile] slaver-be.livejournal.com 2010-05-31 02:05 pm (UTC)(link)
Хаця б клясычныя загатоўкі.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2010-05-31 02:40 pm (UTC)(link)
Рэбе, я працую ў рэжыме экспромта!

[identity profile] ziankovich.livejournal.com 2010-06-16 10:59 am (UTC)(link)
Пакіньце ў спакоі юродзівага: пі...ць -- гэта вам ня воркі цягаць і не звароты пісаць.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2010-06-16 11:57 am (UTC)(link)
Юрий, у вас кальцоне стынет.

[identity profile] aliaksei.livejournal.com 2010-06-16 12:03 pm (UTC)(link)
пі...ць - это "пицца"?