kong_en_ge: (Default)
[personal profile] kong_en_ge
Офісныя хамячкі выйшлі з "грамадскай ініцыятывай" і напісалі цэлы "зварот да "прэзідэнта" з ніжэйшай просьбай дазволіць смактаць стоячы, а не з каленяў адмяніць НПА адносна рэгістрацыі інтэрнет-рэсурсаў з "нацыянальнага сегменту". Нават заклікаюць пакідаць подпісы ў падтрымку. Бязглуздая ідэя з бязглуздай рэалізацыяй: дзякуючы прававой непісьменнасці арганізатараў, "зварот" ніхто не стане браць да ўвагі, бо ён і блізка не адпавядае закону аб зваротах грамадзян. Недзе так жа ж бязглузда 5 гадоў таму дзейнічалі і неабыякавыя маладзёны, што бегалі па Феліксу і збіралі "подпісы" за скасаванне пераіменаванню праспектаў. Ага, як такіх не абламаць, калі яны і паняцця не маюць пра тое, як звароты рабіць...

Я так думаю, што нормы ўказу трэба зрабіць яшчэ болей жорсткімі: пры выкарыстанні адрасу сайта ці электроннай пошты ў рэкламе зрабіць абавязковай спасылку на нумар дзяржрэгістрацыі адпаведнага рэсурса ў БелГІЭ (як сёння гэта робіцца адносна УНП, назвы суб'екта гаспадарання і нумароў ліцэнзій). А пасля ўжо перайсці да ўпарадкавання выкарыстання GUID'аў.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jun. 4th, 2025 05:27 am
Powered by Dreamwidth Studios