kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2010-08-07 02:29 am

(no subject)

Калі дзяржава ўзялася змагацца за ці то цвярозасць, ці то маральнасць, і абвесціла штрафы за спажыванне піва на публіке, з фелікса сышлі ўсе прыстойныя людзі і засталіся тыя, каму стала вальготна спаць п'яным сном на стаўшых вольнымі лаўках.

Баюся прагназаваць, ва што стане вынікам, калі айчынныя даўбаёбы ўсё ж такі знізяць парог утрымання алкаголю ў крыві на канстатаванне стану алкагольнага ап'янення з 0,5 да 0,3 прамілей.

[identity profile] http://users.livejournal.com/_kum_/ 2010-08-06 11:36 pm (UTC)(link)
шо цэ такэ фелікс? арыфмомэтар? і як зь яго можна сысьці? цемна вода во облацэх... :о)

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2010-08-06 11:49 pm (UTC)(link)
Фелікс -- культурны цэнтр сталіцы. Зараз выглядае прыкладна так.

[identity profile] http://users.livejournal.com/_kum_/ 2010-08-06 11:56 pm (UTC)(link)
зараз? у вас у менску шчэ зіма? зайздрошчу :о)))

а так -- гэта ідэя. прыйсьці ў наш культурны цэнтр на Беляцкага (культурны цэнтр там, дзе кгб, я правільна зразумеў?) і расьпіць бутэлечку... а потым даказваць, што там не "общественное место"...
(deleted comment)

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2010-08-09 05:56 pm (UTC)(link)
У нас існуе праблема п'янства ў грамадскіх месцах? Мне так падаецца, яна звязаная зусім не са спажываннем піва.