2015-01-23

kong_en_ge: (3)
2015-01-23 12:11 am
Entry tags:

365*40

Ну што, у нас тут усё зусім не так дрэнна. Агульнаключавыя пункты ўсе з галкамі: дрэвы, дзеці, домікі :)
Другая палова жыцця настае з усімі сваімі зубамі (хаця б у карэннях), нягледзячы на 16 год пад саўковай карнай стаматалогіяй, і пад тым-сім валоссем на галаве, нягледзячы не генетыку з кліматам.
Натхнёнага шыла ў задніцы ўсё яшчэ хапае на тое, каб чым захапіцца на палову ночы, але ўжо не лезці ў дурныя прыгоды.
Метабалізм ужо не той, але затое усе хваробы ўсё яшчэ праходзяць максімум за тыдзень.
Сапраўдны залаты век надышоў, ці не так? Паўстагоддзе, напэўна, будзе не такім ужо аптымістычным.