365*40

Jan. 23rd, 2015 12:11 am
kong_en_ge: (3)
[personal profile] kong_en_ge
Ну што, у нас тут усё зусім не так дрэнна. Агульнаключавыя пункты ўсе з галкамі: дрэвы, дзеці, домікі :)
Другая палова жыцця настае з усімі сваімі зубамі (хаця б у карэннях), нягледзячы на 16 год пад саўковай карнай стаматалогіяй, і пад тым-сім валоссем на галаве, нягледзячы не генетыку з кліматам.
Натхнёнага шыла ў задніцы ўсё яшчэ хапае на тое, каб чым захапіцца на палову ночы, але ўжо не лезці ў дурныя прыгоды.
Метабалізм ужо не той, але затое усе хваробы ўсё яшчэ праходзяць максімум за тыдзень.
Сапраўдны залаты век надышоў, ці не так? Паўстагоддзе, напэўна, будзе не такім ужо аптымістычным.

Date: 2015-01-22 09:21 pm (UTC)
From: [identity profile] atdhetar.livejournal.com
Шчасьлівы вы! У мяне з зубоў далавах, пасьля карнай медыцыны, застаўся толькі фасад.
Праблемы з валосьсем разьвязваюцца цырульнай машынкай "пад нуль". Хваробы... празяб ня лічыцца, ён бывае, калі я да хаты ў Беларусь прыеду. Але, зь іншага боку, 40 ці 41 (як мне зараз) гэта толькі пачатак сапраўднага жыцьця.)))

Date: 2015-01-23 10:56 am (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
> Шчасьлівы вы!
А раней шмат хто казалі, што батанік :)
Edited Date: 2015-01-23 10:57 am (UTC)

Date: 2015-01-23 06:10 am (UTC)
From: [identity profile] aurochset.livejournal.com
З днём народзінаў! Усяго найлепшага! Усё цудоўнае яшчэ наперадзе!

Date: 2015-01-23 07:55 am (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Дзякую, ведаю я там наперадзе адну падзею... :)

Date: 2015-01-23 06:36 am (UTC)
From: [identity profile] inna-red-horn.livejournal.com
Выдатны ўзрост, мне падабаецца. Вiншую!

Date: 2015-01-23 07:55 am (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Чым далей -- тым боле ён падабацца будзе! Дзякую.

Date: 2015-01-23 07:23 am (UTC)
From: [identity profile] miadzviedz.livejournal.com
welcome to the Club! віншую!

Date: 2015-01-23 07:57 am (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
а можна ў малодшую групу?

Date: 2015-01-23 10:48 am (UTC)
From: [identity profile] max-aka-mad.livejournal.com
Было ЗаЗО, зараз, атрымлiваецца, заЧО! Вiншую!

Date: 2015-01-23 10:55 am (UTC)

Date: 2015-01-23 02:09 pm (UTC)
From: [identity profile] zloevremia.livejournal.com
Вiншую)))

Date: 2015-01-23 03:06 pm (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
узаемна ж :)

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated May. 23rd, 2025 04:32 pm
Powered by Dreamwidth Studios