kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2012-01-05 01:42 pm

(no subject)

Правесці справядлівую і зразумелую люстрацыю ў ДАІ -- бадай што самая простая справа сярод неабходных:
1) Па кожным патрульным экіпажы падняць складзеныя пратаколы за апошні год.
2) Згрупаваць па месцах, дзе былі зафіксаваныя парушэнні, а таксама па перыядах (дзеля выяўлення сезонных палкавых паляванняў).
3) Супаставіць са статыстыкай аварыйнасці на гэтых месцах, звязанай з парушэннямі, за якія складаліся пратаколы.
4) Слабая карэляцыя -- падстава для звальнення.
5) Пункты 1-4 паўтараць штогод.
6) PROFIT: альбо штат скароціцца да мінімальна дастатковага, альбо застаўшыеся працаваць пачнуць згодна з намінальна пастаўленымі мэтамі.

[identity profile] mihhas-barada.livejournal.com 2012-01-05 09:05 pm (UTC)(link)
згодны, плюс стопяццот.

рэбе, кмпдў, вы зоймеце пасаду міністра ўнутраных сп(т)раваў.

[identity profile] artem-mvr.livejournal.com 2012-01-06 06:33 am (UTC)(link)
Гггг, і на працу 2,5 хвіліны дайсці і да ПС таксама блізка

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2012-01-28 12:55 pm (UTC)(link)
> кмпдў, вы зоймеце пасаду міністра ўнутраных сп(т)раваў.
Рэбе, мая сям'я ўжо мае атрыманы па лініі МУС зямельны надзел ля ўрадавага сектара на Ўсходніх могілках, нашто нам яшчэ адзін? Сучасная крэмацыя робіць сапраўдныя цуды ў пытанні шчыльнасці размяшчэння пакаленняў.