kong_en_ge: (3)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2015-01-23 12:11 am
Entry tags:

365*40

Ну што, у нас тут усё зусім не так дрэнна. Агульнаключавыя пункты ўсе з галкамі: дрэвы, дзеці, домікі :)
Другая палова жыцця настае з усімі сваімі зубамі (хаця б у карэннях), нягледзячы на 16 год пад саўковай карнай стаматалогіяй, і пад тым-сім валоссем на галаве, нягледзячы не генетыку з кліматам.
Натхнёнага шыла ў задніцы ўсё яшчэ хапае на тое, каб чым захапіцца на палову ночы, але ўжо не лезці ў дурныя прыгоды.
Метабалізм ужо не той, але затое усе хваробы ўсё яшчэ праходзяць максімум за тыдзень.
Сапраўдны залаты век надышоў, ці не так? Паўстагоддзе, напэўна, будзе не такім ужо аптымістычным.

[identity profile] atdhetar.livejournal.com 2015-01-22 09:21 pm (UTC)(link)
Шчасьлівы вы! У мяне з зубоў далавах, пасьля карнай медыцыны, застаўся толькі фасад.
Праблемы з валосьсем разьвязваюцца цырульнай машынкай "пад нуль". Хваробы... празяб ня лічыцца, ён бывае, калі я да хаты ў Беларусь прыеду. Але, зь іншага боку, 40 ці 41 (як мне зараз) гэта толькі пачатак сапраўднага жыцьця.)))

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2015-01-23 10:56 am (UTC)(link)
> Шчасьлівы вы!
А раней шмат хто казалі, што батанік :)
Edited 2015-01-23 10:57 (UTC)