kong_en_ge: (Default)
2016-06-13 10:48 am

(no subject)

А ў нашым калгасе разгортваецца чарговы экшн з паліцы "два миро -- два шапиро".
Гэтым годам раптам падчас вывазу смецця папрасілі не выкідваць шкло з пластыкам. Ну, папрасілі і папрасілі -- колькі там таго шкла на лецішчы за сезон утвараецца, каб ламаць пра тое галаву.
А ўчора на агульным сходзе распавялі пра падводныя плыні. Аказалася, што шыза падзельнага збору смецця перад адпраўкаў на агульную сметніцу дакацілася і да лецішчаў. Шапіра ўжо зрабіў усе справаздачы ледзь не ў мінулым годзе, калі прыпякло, і зараз на месцах рыюць зямлю носам, каб адпавядаць; даводзяць планы да таварыстваў па ўсталёўцы трох кантэйнераў.
Савецкая ўлада, трэба заўважыць, тут і падавілася ўласнай сквапнасцю: па 4 соткі нарэзала, так што нават супрацьпажарныя нормы па размяшчэнні будынкаў былі адціснутыя ў бок. Зараз жа на прапановы пра пляцоўку пад кантэйнеры мае адказ у выглядзе санітарнай фігі: не бліжэй за 20 метраў да будынкаў: давайце зямлю, якой няма.
Але ж патрэбны і суцяшальны кампраміс: раз-другі на сезон будзе замаўляцца вываз адмысловага смецця, таму, каб усё выглядала належна, моцна прасілі рыхтаваць смецце да падзеі.
Дарэчы, са шкла прымаюць толькі бутэлькі-банкі, аконнае шкло ў залік не ідзе.
А дзе ж тут другі Шапіра, спытаецца чытач. А другі Шапіра быў старшыней таварыства гадоў 30 таму, шмат якога добраўпарадкавання прабіў, якім сёння карыстаюцца на зайздрасць суседзям.
kong_en_ge: (3)
2016-05-22 11:01 am

(no subject)

Нарадзіцца, а не панаехаць у Мінск, было дасягненнем ужо больш за 40 гадоў таму, калі за гэта выдавалі медаль, каб неяк адрозніваць жыхароў ад ліміты, якую гаўляйтар Махераў цягнуў у горад у намаганнях прабіць будаўніцтва падземнага трамваю праз колькасць насельніцтва.
kong_en_ge: (Default)
2016-02-24 12:55 am

(no subject)

Уважліва сачыце за зубамі: калі дзяржаўны рот пачынае раскрывацца абяцаннямі разумнага стаўлення да магчымага ўжывання дурнога закона, не забывайцеся, што наступнае, што гэта рот зробіць перад тым, як учапіцца ў ахвяру, гэта прамовіць dura lex sed lex.
kong_en_ge: (3)
2015-05-22 02:53 pm

Пятнічнае

У мяне сёння дрэнныя навіны ў бок крэатыўшчыкаў -- вам усім піздзец.

Ці поўны? Я б сказаў, што паўней не бывае. Адліга з фінансавых прычынаў падыходзіць да заканчэння, бойка за застаўшыеся рэсурсы абяцае быць жорсткай. Пры чым тут крэатыўшчікі? Пры тым, што як за часамі саветаў усе яны будуць адсунутыя ад крыніц фінансавання, і застануцца толькі тыя, хто ананімна тварыў "за фан", маючы аклад у якім інстытуце даследванняў гумавых вырабаў.

Пра манетызацыю, пошукавае прасоўванне і іншы сеаразм на роўным месцы прыйдзецца забыць. Людзішкі за апошнія 20 год неяк распаволіліся, паверылі ў тое, што "працую адкрыта, плачу ўсе падаткі" -- гэта гарантыя спакойнага сну. Гэта не так. Нельга ў краіне саветаў, не прайшоўшай дэкамунізацыю, проста так узяць і пачаць калаціць бабло на хуёплецтве, стварыўшы якое куку. Бо існаваць "за падаткі" можна ў парадыгме "вячэрняга мінску", а манетызаваць кпіны з радзімкі -- з гэтага жыць не дадуць, бо сваім не хапае.

Гэта не адмаўленне крэатыву -- гэта канстатацыя таго, што манетызацыя на даволі працяглы перыяд заканчваецца. Але ёсць пакуль і прыемныя фактары: памер краіны не дазваляе эфектыўна ізаляваць застаўшыхся ў справе смехароў на дальнім лесапавале. Прывучайцеся цаніць выгады суверэнітэту малой дзяржавы.
kong_en_ge: (band)
2015-05-11 10:56 am

(no subject)

70-я гадавіна кастрычніцкага бунта ўжо адзначалася адборным трэшывам, хоць заўсёды гатовыя на ўсё вучылкі яшчэ і пучылі вочы ў стварэнні атмасферы страху свята. Да гэтага моманту ўжо паспяхова прайшлі гонкі на лафетах, прадуктовыя карткі (выбачайце, "запрашэнні на тавары") дабраліся да сталіц, і пахабнае стаўленне да чучала ў маўзалеі стала агульным месцам.

Дык чаму ж іншы культавы муляж -- "вялікай перамогі" -- праз 70 год пасля набіўкі павінен весці сябе нейкім іншым чынам? Старыя бальшавікі вызваліцелі даўно чарвей кормяць, а нашчадкам справядліва не падаюць.
kong_en_ge: (band)
2015-05-10 10:42 pm

(no subject)

Я тут з эпіцэнтру перамогашаленства эвакуяваўся і за хворымі не сачыў, аднак паводле лібрэта бачу, што як і раней -- цягалі коўдру "вялікай пермогі" аж валоссі рваліся ў супернікаў.
kong_en_ge: (Default)
2015-04-19 11:39 am

Усе ебануліся™

Коўдру "вялікай перамогі" з апошніх высілкаў цягнуць на сябе нават дагэтуль разумныя групы рэспандэнтаў. Хахлы, прыкладам, актыўна вітаюць нібыта нейкую адмову ад каларадскай расфарбоўкі ў БССР. Пра тое, што колеры заходу над дрыгвой прызначаныя той жа савецкай маскаліяй, ужо і не ўзгадваюць. Мала, ох мала іх пад тымі ж колерамі ў 1996 дэпартавалі з забаронаў ўезду -- забыцца паспелі на адценні саўка. Усё лічаць, што хто фашыстаў слушней прагнаў -- той і пераможца.
Нашто было тады год таму ў Адэсе маскаляціну смажыць, калі сістэма каардынат засталася ўсё той жа?
kong_en_ge: (3)
2015-03-17 09:33 pm

(no subject)

Вах, напэўна першы год, калі за дзень не ўсплыла тэма народнага выбару на карысць захавання краіны саветаў.
kong_en_ge: (Default)
2014-09-15 10:12 am

(no subject)

Па-мойму, выявы пасуюць адна да другой:
kong_en_ge: (3)
2014-05-02 10:56 am

(no subject)

Рэканструкцыю "дарогі жыцця" ў Малінаўскія гета кінулі не дарабіўшы: рух адкрылі, падземны трамвай вось-вось першых смяротнікаў прыме, а назву-то замяніць як заўсёды адклалі на потым.
kong_en_ge: (3)
2014-04-21 10:09 am

(no subject)

Пазабіваў бы за тое, што пасля ўсеагульнай GUIDызацыі насельніцтва, у даверанасцях, акрамя GUID працягваюць пісаць нумар пашпарту асобы сярод установачных данных. Змена пашпарту адразу на роўным месцы цягне за сабою дадатковыя прыгоды вакол пытання "а хто к нам ідзе?"
Хоць неяк з большага паспяхова абыходзіліся ж раней базавымі звесткамі: хто, дзе і калі нарадзіўся.
kong_en_ge: (3)
2014-04-09 09:38 am

Калі заўтра вайна

Зараз неяк зноў трапіліся на вочы ўспаміны пра практыку саўковага гандлю дэфіцытам з якой карыснай нагрузкай. Ну, там кансерваваны гарошак з якой перлоўкай у дадатак. Што дзіўна: палудуркі ад прапаганды дагэтуль не пачалі называць гэтую практыку "гарызонтам планавання" дальнабачнага саўковага ўрада. Які клапаціўся пра тое, каб грамадзянін, падкі на замежныя смачнасці, заўсёды быў падрыхтаваны і да абмежаванняў ваеннага часу і меў у запасе цэнтнер крупы.
kong_en_ge: (Default)
2014-02-02 10:56 pm

Горад, які трэба знесці

8-я Клінічная вуліца
9-я Стадыённая вуліца
10-я Полацкая
13-я вуліца Чкалава
25-я Гарадокская вуліца
Спадарства, вы вось зуб паставіце, што завулак 26 чэрвеня -- ён не серыйны з усімі папярэднімі днямі? А вуліца 43-й арміі не частка раёна з астатнімі франтамі?
kong_en_ge: (3)
2013-12-30 01:51 am

(no subject)

Хто кажа, што настаўнікі сёння сталі сцыклівым гаўном, да якога адпаведныя і адносіны, не зусім дакладны ў сваім падыходзе. Бо адбылося гэта, па меншасці, гадоў з 30-40 таму, а зараз проста ўвайшлі ва ўзрост прыняцця і агучвання рашэнняў тыя, хто адчуў гэта яшчэ ў свае школьныя часы на ўласнай шкуры.
kong_en_ge: (Default)
2013-11-16 12:09 am

(no subject)

Нішто так не развівае ў расейцах чалавечнасць і ўвогуле ўсялякую добразычлівасць, як падзенне коштаў на нафту ніжэй узроўню ў 30 баксаў за барэль. Толькі тады на людзей і становяцца падобнымі.